02:27 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Будаўніцтва шматпавярховых дамоў

Праект Будаўнічага кодэкса вынесены на грамадскае абмеркаванне

© Sputnik / Виталий Тимкив
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Абмяркоўваць праект будуць па 16 верасня, унесці ж яго ў Палату прадстаўнікоў неабходна да канца года.

МІНСК, 4 вер - Sputnik. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект Кодэкса аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, паведамілі ў сераду ў прэс-службе ведамства.

Праект кодэкса чыноўнікі распрацавалі для рэалізацыі дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва" - згодна з дакументам, унесці ў Палату прадстаўнікоў яго неабходна да 1 студзеня 2020 года. Грамадскае абмеркаванне праекта кодэкса стартавала 4 верасня і будзе доўжыцца па 16-е чысло.

"У праекце Кодэкса прадугледжаны мерапрыемствы па далейшым удасканаленні і спрашчэнні патрабаванняў да архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, мінімізацыі адміністрацыйных працэдур і ўмяшання дзяржаўных органаў у будаўнічую дзейнасць", - адзначылі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

У аснову дакумента уключаны закон ад 5 лiпеня 2004 г. № 300-З "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Праект кодэкса прадугледжвае парадкаванне адносін у архітэктуры і будаўніцтве. Так, там прыводзяцца азначэнні, утрымліваюцца нормы аб дэталёвым планаванні тэрыторый, аб цэнавым рэгуляванні кошту нерухомасці і іншыя палажэнні.

Тэги:
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы