21:18 29 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
510

Грошы выдзелены на пашырэнне выкарыстання ў мэтах цеплазабеспячэння аднаўляльных мясцовых відаў паліва наўзамен прыроднага газу, замену састарэлых газавых катлоў на катлы, якія працуюць на драўнянай біямасе.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Беларусь да канца гэтага года мае намер падпісаць з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ) пагадненне на суму 90 мільёнаў еўра, сродкі пойдуць на фінансаванне сумеснага з Сусветным банкам праекта "Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання".

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі Беларусі па выніках сустрэчы міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога і віцэ-прэзідэнта Еўрапейскага інвестбанка Вазіла Худака.

Праект прадугледжвае пашырэнне выкарыстання аднаўляльных мясцовых відаў паліва наўзамен прыроднага газу ў мэтах цеплазабеспячэння, замену састарэлых газавых катлоў на катлы, якія працуюць на драўнянай біямасе па ўсёй краіне. Таксама на гэтыя грошы плануецца правесці цеплавую мадэрнізацыю шматкватэрных жылых будынкаў, якія спажываюць вялікую колькасць цеплаэнергіі з-за дрэннай цеплаізаляцыі - такія ёсць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях.

Беларусь і Еўрапейскі інвестбанк ужо заключылі дагаворы ў гэтым годзе на агульную суму 176 мільёнаў еўра. З іх 110 мільёнаў еўра было выдзелена на ў мэтах рэканструкцыі і мадэрнізацыі аўтадарогі М-7/Е 28 Мінск - Ашмяны - літоўская мяжа (Каменны Лог). Таксама 66 мільёнаў еўра было выдзелена на мадэрнізацыю аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, будаўніцтва рэгіянальных палігонаў абыходжання з камунальнымі адходамі і падтрымку рэформаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Тэги:
ЖКГ, Экалогія і прыродакарыстанне, Беларусь

Галоўныя тэмы