23:17 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Як паведамілі ў Нацбанку, частка золатавалютных рэзерваў краіны ў лістападзе была выдаткаваная на планавае пагашэнне дзяржаўнага доўгу.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стане на 1 снежня гэтага года, паводле папярэдніх разлікаў, склалі 9 158,9 мільёна долараў у эквіваленце, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

Там адзначылі, што за лістапад гэтага года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) скараціліся на 34,9 мільёна долараў (на 0,4%). У кастрычніку адзначаўся рост у 362,9 мільёна долараў (на 4,1%).

У Нацбанку патлумачылі, куды патрацілі золатавалютныя рэзервы ў лістападзе: сродкі пайшлі на планавае пагашэнне даўгоў (знешніх і ўнутраных). Усяго было аддадзена на гэтыя мэты ў замежнай валюце 193 мільёны долараў.

Пры гэтым узровень ЗВР у лістападзе падтрымліваўся у выніку куплі замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы і паступлення ў казну экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Варта таксама адзначыць, што краіна яшчэ ў першай палове 2019 выканала гадавы план па нарошчванні золатавалютных рэзерваў у 7,1 мільярд долараў.

Тэги:
Статыстыка, Беларусь

Галоўныя тэмы