МІНСК, 31 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы гаспадарчых суб'ектаў Беларусі і Расіі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну, адпаведнае даручэнне ён даў у аўторак.
Беларускі лідар правёў 31 снежня нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнай галіны рэспублікі. Як адзначыў Лукашэнка, ён запрасіў удзельнікаў нарады, каб канкрэтна абмеркаваць адпаведныя пытанні ў развіццё праведзеных 30 і 31 снежня тэлефонных размоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Па выніках нарады старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведаміў, што Лукашэнка даручыў у бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў Беларусь для бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў.
Як перадае БелТА, таксама кіраўніком дзяржавы дадзена даручэнне ўжо ў бліжэйшыя дні забяспечыць экспарт нафты з альтэрнатыўных крыніц.
Перш за ўсё, гаворка ідзе пра дастаўку сыравіны чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама задзейнічанне для альтэрнатыўных паставак нафтаправода "Дружба".