Расія спыніла падачу нафты на беларускія НПЗ

© Sputnik / Иван РудневНафтан, архіўнае фота
Нафтан, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пастаўкі чорнага золата былі спыненыя 1 студзеня, пры гэтым у беларускага боку пакуль ёсць запасы, што дазваляе НПЗ працаваць у звычайным рэжыме.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Расія не перапампоўвае нафту на беларускія НПЗ з 1 студзеня, пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ўласную крыніцу ў нафтавай галіне Беларусі.

Нафтаперапрацоўчы завод, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка абмеркаваў пастаўкі нафты і газу з Мядзведзевым і Новакам

"Транспарціроўкі ў напрамку беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў няма", - паведаміла крыніца.

Таксама адзначаецца, што падачу нафты ў Беларусь расійскі бок спыніў з 1 студзеня, а 31 снежня завяршылася падача бесперапыннай партыі. У той жа час, у Беларусі ёсць нафтавыя запасы, таму НПЗ пакуль працуюць у штатным рэжыме.

Яшчэ 31 снежня стала вядома, што Беларусь і Расія не дамовіліся аб пастаўках нафты на 2020 год. Пры гэтым расійскі бок заявіў, што дыялог з гэтай нагоды будзе працягнуты ў хуткім часе.

У сваю чаргу, у той жа дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў пачаць пастаўкі нафты з альтэрнатыўных крыніц. У прыватнасці, сыравіну будуць дастаўляць чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы.

Стужка навiн
0