16:34 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Банк накіраваў 126 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю мастоў Беларусі, таксама інвеставаў у развіццё каналізацыйна-ачышчальных збудаванняў і падтрымаў малое і сярэдняе прадпрымальніцтва.

МІНСК, 13 сту - Sputnik. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) за 2019 год прадаставіў Беларусі крэдытныя сродкі ў памеры 433 мільёнаў долараў - гэта 390 мільёнаў еўра ў эквіваленце.

ЕБРР фінансаваў 24 дзяржаўныя і прыватныя беларускія праекты - гэта новы рэкорд іх актыўнасці ў Беларусі. Таксама банкам было прыцягнута субсідаваныя крэдытаў на суму 40 мільёнаў еўра, выдадзены гранты. Пры гэтым ЕБРР падтрымліваў як буйныя, так і невялікія праекты.

Самы вялікі беларускі праект - мадэрнізацыя 12 мастоў - абыйшоўся банку ў 126 мільёнаў еўра, такія дадзеныя са спасылкай на прэс-службу банка прыводзіць БелТА.

Таксама ЕБРР накіраваў інвестыцыі ў памеры 26,8 мільёнаў на мадэрнізацыю каналізацыйна-ачышчальных збудаванняў у Клецку, Любані, Фаніпалі, Баранавічах, Бярозе, Жлобіне і Шклове.

Жыхары 80 населеных пунктаў Віцебскай вобласці атрымаюць чыстую пітную ваду дзякуючы крэдыце банка ў памеры 15,5 мільёна еўра, накіраванаму на развіццё абласнога водаканала.

Таксама Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў мінулым годзе падаў крэдытныя сродкі "Прыорбанку" і банку "Дабрабыт" у нацвалюце ў мэтах падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Тэги:
Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)

Галоўныя тэмы