23:42 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Каля 130 сельгасарганізацый вобласці, чые паказчыкі нельга назваць паспяховымі, аб'яднаюць ва ўзбуйненыя структуры.

МІНСК, 3 лют - Sputnik. Адсталыя сяльгасарганізацыі Віцебскай вобласці аб'яднаюць у холдынгі, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Узбуйненне сяльгасвытворчасцяў прадугледжана праектам указа аб развіцці АПК Віцебскай вобласці, растлумачыў Анатоль Хацько.

"Сутнасць у тым, каб сфармаваць узаемаадносіны паміж перапрацоўкай і вытворцамі. Другая частка пытання - даць фінансавае аздараўленне гэтым аб'яднаньням. Пры разглядзе ў Прэзідэнта была акцэнтавана ўвага, каб фінансавае аздараўленне ў далейшым дало магчымасць для вытворчага, эканамічнага росту", - распавёў Анатоль Хацько.

У 7 аб'яднаных структур увойдуць каля 130 сяльгаспрадпрыемстваў.

Усяго ў Віцебскай вобласці 240 гаспадарак, з іх больш за 40 будуць працаваць самастойна. Фінансавае аздараўленне па ўказе №399 ад 2 кастрычнiка 2018 года праходзяць каля 30 гаспадарак. Ёсць спіс з парадку 20 сяльгасарганізацый, куды мог бы прыйсці інвестар.

На нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці, якая прайшла ў канцы студзеня, Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць указ аб развіцці аграпрамысловага комплексу рэгіёну.

Чытайце таксама:

Тэги:
Сельская гаспадарка, Віцебская вобласць

Галоўныя тэмы