Кампанія SOCAR накіруе танкер з нафтай у Беларусь арыентыровачна 20 сакавіка

© PixabayТанкер у моры, архіўнае фота
Танкер у моры, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб'ём нафты ў танкеры складзе каля 85 тысяч тон, пастаўка ажыццяўляецца па рыначным кошце, паведаміў прадстаўнік нафтавай кампаніі.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Транспарціроўка гружанага азербайджанскай нафтай танкера з Супсы ў Адэсу запланаваная арыенціровачна на 20 сакавіка. Пра гэта заявіў намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай нафтавай кампаніі АР (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.

Танкер кампаніі SOCAR - Sputnik Беларусь
Белнафтахім: кампанія SOCAR пацвердзіла пастаўку 2 танкераў нафты ў Беларусь

Пагадненне аб пастаўках азербайджанскай нафты ў Беларусь Ібрагім Ахмедаў пракаментаваў у інтэрв'ю Sputnik Азербайджан.

"Аб'ём нафты ў танкеры складзе каля 85 тысяч тон. Пастаўка ажыццяўляецца па рыначным кошце", - сказаў Ахмедаў.

Па словах прадстаўніка Дзяржаўнай нафтавай кампаніі АР (SOCAR), кампанія дастаўляе нафту толькі да порта Адэсы.

"Транспарціроўка нафты далей да пункта прызначэння не ўваходзіць у абавязацельствы, узятыя на сябе нашай кампаніяй", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб закупцы кампаніяй нафтапрадуктаў з беларускіх НПЗ для сваіх аўтазаправачных станцый на Украіне, Ахмедаў растлумачыў, што АЗС кампаніі на Украіне купляюць гаручае пераважна ў кампаніі ORLEN Lietuva, польскай кампаніі, якая аперуе ў Літве.

"У мінулым SOCAR Trading купляла ў Беларусі нафтапрадукты, у прыватнасці мазут, для сваіх глабальных гандлёвых аперацый. Аднак з прычыны зрушэння ў бізнес-партфелі нашай дачкі SOCAR Trading фокусу ад цяжкіх нафтапрадуктаў да больш лёгкіх фракцый, гэты кірунак здзелак пасля быў прыпынены", - удакладніў Ібрагім Ахмедаў і дадаў, што гэта не выключае магчымасці супрацоўніцтва ў рамках падобных аперацый у будучыні, "калі паўстане камерцыйная мэтазгоднасць".

Мінск і Баку пачалі абмяркоўваць пытанне набыцця азербайджанскай нафты ў сярэдзіне студзеня бягучага года. Тэхнічных складанасцяў дадзеныя пастаўкі не маюць: сыравіну спачатку танкерамі дастаўляецца ў Адэсу, а затым запампоўваецца ў трубаправод "Адэса - Броды"; такую схему бакі ўжо выкарысталі. Напярэдадні SOCAR пацвердзіла разавую пастаўку ў Беларусь двух танкераў нафты.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Нафтаналіўны порт - Sputnik Беларусь
Fitch: дарагая нафта знізіць канкурэнтаздольнасць беларускага экспарту

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Кіраўнік Цэнтра Міжнародная энергапалітыкі Юрый Салазобаў - Sputnik Беларусь
Радыё
"Не ўсялякая нафта падыходзіць": эксперт аб альтэрнатыўных закупках нафты

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0