13:34 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (128)
18 0 0

Нафта, набытая ў трэйдараў без прэміі, будзе дастаўлена на беларускі НПЗ у Наваполацку па чыгунцы.

МІНСК, 13 сак - Sputnik. У літоўскую Клайпеду да канца месяца прыбудуць тры танкеры з нафтай, закупленай у трэйдэраў, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Раней стала вядома, што прэм'ер Беларусі Сяргей Румас у ходзе сустрэчы са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным зрабіў прапанову аб магчымых умовах паставак чорнага золата на беларускія НПЗ.

"У гэтым месяцы чакаем пастаўку ў порт Клайпеды яшчэ трох танкераў нафты, закупленай праз трэйдараў. Інфармацыю па іх мы пакуль не дэталізуем", - сказалі ў прэс-службе канцэрна.

Пры гэтым там пацвердзілі, што агульная пастаўка будзе складаць 250 тысяч тон нафты па 80-85 тысяч тон сыравіны на кожным з трох танкераў.

Канцэрн "Белнафтахім" ужо закупляў сыравіну для айчынных НПЗ ў трэйдараў, матывуючы гэта тым, што такія пастаўкі больш выгадна, чым наўпрост ад пастаўшчыкоў, якія патрабуюць прэмію.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (128)
Тэги:
Нафта, Белнафтахім

Галоўныя тэмы