00:09 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.37
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (95)
29 0 0

Сыравіну для нафтаперапрацоўчага заводу ў Мазыры даставяць на танкеры спачатку ва ўкраінскі порт у Адэсе, а затым прапампуюць па трубе Адэса-Броды і Броды-Дружбы да прадпрыемства.

МІНСК, 23 сак - Sputnik. Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана SOCAR адгрузіла ў грузінскім порце Супса другую партыю нафты для Беларусі аб'ёмам 85 тысяч тон.

"Гэта планавая пастаўка. Мы яе даўно анансавалі", - пацвердзілі інфармацыю ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Дадзеная партыя сыравіны прызначана для перапрацоўкі на НПЗ у Мазыры. Нафта будзе дастаўлена танкерам у порт Адэсы, а затым па сістэме трубаправодаў паступіць на беларускую нафтаперапрацоўчы завод.

У суботу, 21 сакавіка, у Палацы Незалежнасці прайшла нарада, падчас якой Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся аб пастаўках чорнага золата.

"Я даручаў, каб разгледзелі новыя прапановы Расійскай Федэрацыі па пастаўках вуглевадароднай сыравіны. Яны паступілі ад расіян тры дні таму. Я так разумею, расіяне цалкам пайшлі на нашы прапановы па пастаўках нафты?", - спытаў прэзідэнт ў кіраўніка сваёй адміністрацыі, і атрымаў станоўчы адказ.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (95)
Тэги:
Азербайджан, Беларусь, Нафта

Галоўныя тэмы