Беларусь і РФ пачалі распрацоўку механізма міжбюджэтнага разліку па нафце

© Sputnik / Виктор ТолочкоМазырскі НПЗ
Мазырскі НПЗ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні стала вядома, што расійская нафта будзе пастаўляцца на НПЗ у Наваполацку і Мазыры без выплаты прэміі кампаніям.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Міністэрства фінансаў распачала сумесную з расійскімі калегамі працу над механізмам разлікаў паміж бюджэтамі краін за нафту, паведамілі ў прэс-службе Мінфіна Беларусі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Румас раскрыў дэталі паставак расійскай нафты ў Беларусь

У аўторак прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што расійскія кампаніі будуць пастаўляць чорнае золата на беларускія НПЗ без прэміі.

"Міністэрства фінансаў Беларусі сумесна з Міністэрствам фінансаў Расіі пачалі працу над механізмам міжбюджэтных разлікаў па нафце", - удакладнілі ў прэс-службе ведамства.

Сяргей Румас расказаў, што з прэміі расійскім кампаніям пастаўшчыкам нафты ў 11,7 долара будзе зроблены зніжак у памеры сямі долараў. Атрымліваецца, што памер прэміі за кожную пастаўленую тону чорнага золата будзе складаць 4,7 долара.

Пасля прэм'ер растлумачыў, што гэтыя 4,7 долара будуць урэгуляваныя "міжбюджэтнымі разлікамі - урад Расійскай Федэрацыі возьме гэтыя 4,7 долара на сябе".

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Аўтамабіль для перавозкі паліва кампаніі Раснафта - Sputnik Беларусь
"Раснафта" паставіць у Беларусь нафту з прэміяй у 5 долараў за тону

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Танкер кампаніі SOCAR - Sputnik Беларусь
Азербайджан адгрузіў чарговую партыю нафты для Беларусі

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

У другой палове лютага пытанне з пастаўкамі нафты ў рэспубліку так і не было вырашана, аднак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб "нечаканай прапанове" расійскага калегі Уладзіміра Пуціна па гэтай тэме. Як заяўляў прэзідэнт, прапанова будзе ацэнена ўрадам, пасля чаго будзе прынята рашэнне.

У цэлым на сакавік Беларусь з розных крыніц знайшла амаль мільён тон нафты, прыкметную частку - ад кампаній "Сафмар" Міхаіла Гуцарыева.

Стужка навiн
0