15:31 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Пры гэтым дзяржаўны доўг за гэты ж час вырас на 4,5% ці 2 мільярды рублёў і спыніўся каля адзнакі - 46,8 мільярда рублёў.

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 сакавіка 2020 года склаў 16,9 мільярда долараў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства фінансаў.

Пры гэтым у ведамстве ўдакладнілі, што за тры першыя месяцы ён скараціўся на 300 мільёнаў долараў з улікам курсавых розніц, што ў працэнтных суадносінах складае 1,6%.

У студзені і лютым гэтага года Беларусь выйшла на знешнія рынкі пазык, дзе прыцягнула суму эквівалентную 179,5 мільёна долараў. У гэты ж перыяд улады пагасілі знешнюю запазычанасць на суму роўную 376,2 мільёна долараў.

"Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 сакавіка 2020 года склаў 9,1 мільярда рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,3 мільярда рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 3,8%", - удакладнілі ў прэс-службе.

За першыя два месяцы 2020 года на ўнутраным рынку былі размешчаны валютныя дзяржаблігацыі на суму ў 123,8 мільёна долараў. Пры гэтым улады загасілі аблігацыі на 154,3 мільёна долараў і 34,1 мільёна рублёў.

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы