03:10 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
53 0 0

Дэпутаты ратыфікавалі папраўкі да абвяшчэння аб цане на газ з Расіі, беларускі бок пры гэтым адзначыў, што цана на сусветныя энергарэсурсы істотна знізілася.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Беларускі бок ініцыяваў пытанне аб зніжэнні кошту расійскага газу ў 2020 годзе, пра гэта ў чацвер у парламенце заявіў міністр энергетыкі рэспублікі Віктар Каранкевіч.

"У дадзеных абставінах беларускі бок ініцыяваў перад ПАО "Газпром" пытанне аб пераглядзе ў бок зніжэння кошту пастаўленага ў 2020 годзе ў Беларусь прыроднага газу", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, у цяперашні час прасочваецца ярка выяўленая дынаміка зніжэння сусветных цэн на энергарэсурсы, у тым ліку на прыродны газ.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала пратакол пра папраўкі ў беларуска-расійскае пагадненне аб фарміраванні цаны на газ, перадае карэспандэнт Sputnik у чацвер з Авальнай залы.

Міністр адзначыў, што ў адпаведнасці з пагадненнем, папраўкі ў якое сёння ратыфікавалі дэпутаты, да 31 снежня гэтага года цана на газ для Мінска вызначаецца праколам паміж Саўмінам Беларусі і "Газпромам". У выніку гэтай дамоўленасці фіксаваная цана на газ для Беларусі складае 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

Пратакол, які ратыфікаваны на пасяджэнні, уносіць папраўкі ў беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, ад 25 лістапада 2011 года.

Тэги:
газ, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы