Унесены змены ў пагадненне аб пастаўцы расійскага газу ў Беларусь

© PixabayГарэлка газавай пліты, архіўнае фота
Гарэлка газавай пліты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Якія дакладна палажэнні змешчаныя ў падпісаным новым пратаколе, у расійскім міністэрстве пакуль не ўдакладняюць.

МІНСК, 3 сак - Sputnik. Міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак і пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол, якім унесены змяненні ў пагадненне аб фарміраванні коштаў пры пастаўцы газу ў рэспубліку, паведаміла прэс-служба расійскага ведамства.

Стэнд кампаніі Газпрам - Sputnik Беларусь
"Газпрам" і Беларусь дамовіліся па кошце на газ да 2021 года

Па дадзеных міністэрства, гэты пратакол таксама закранае ўсталяванне тарыфаў на транспарціроўку "блакітнага паліва" па тэрыторыі рэспублікі.

"Дакумент адкрывае магчымасць для далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы паставак газу ў рэспубліку ў 2020 годзе", - сказалі ў прэс-службе Мінэнерга РФ.

Якія дакладна палажэнні змешчаныя ў пратаколе, у расійскім міністэрстве не ўдакладнілі.

Як раней паведамляў Sputnik, дамоўленасць па кошце паставак "блакітнага паліва" была дасягнута падчас перамоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якія адбыліся 7 лютага ў Сочы.

Расійскі бок працягне ажыццяўляць пастаўкі газу па цане папярэдняга года ў памеры 127 долараў за тысячу кубаметраў.

Стужка навiн
0