06:44 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

У цяперашні час на іх здабываецца 200 тон чорнага золата ў суткі, а, паводле папярэдніх падлікаў, запасы перавышаюць 2,5 мільёна тон.

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Новыя радовішчы нафты адкрыты ў Беларусі - Ізбыньскае і Паўночна-Амелькоўшчынскае, яны знаходзяцца ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, распавялі ў прэс-службе кампаніі "Беларуснафта".

"Па папярэдніх падліках іх запасы складаюць больш за 2,5 мільёны тон", - адзначылі ў кампаніі.

На Ізбыньскім радовішчы нафту выявілі на глыбіні больш за чатыры тысячы метраў. У суткі на ім здабываюць 150 тон чорнага золата. Лабараторныя даследаванні паказалі, што ў гэтай нафты выдатныя тэхналагічныя характарыстыкі: яна лёгкая, маласерністая, малавязкая, мае высокі выхад светлых фракцый.

На другім радовішчы прыток нафты склаў 50 тон у суткі. Пробы вуглевадародаў зараз даследуюць беларускія навукоўцы з профільнага інстытута.

"Каб ацаніць патэнцыял новых радовішчаў, у бліжэйшыя гады тут працягнуцца пошукава-разведачныя работы", - запэўнілі ў кампаніі "Беларуснафта".

Пры гэтым дадалі, што ў мінулым годзе перад беларускімі нафтавікамі была пастаўлена задача здабыць 1,69 мільёна тон нафты, з якой яны паспяхова справіліся. У бягучым годзе ім трэба будзе выпампаваць 1,71 мільёна тон стратэгічнай сыравіны.

Тэги:
Нафта, Беларусь

Галоўныя тэмы