10:49 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Працэс прадастаўлення прэферэнцый і падатковых ільгот працягваецца - урад аналізуе ўсе просьбы аб падтрымцы.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Дзяржаўная падтрымка эканомікі ў пандэмію COVID-19 склала каля 23 мільёнаў рублёў, паведаміў у сераду прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

На фоне пандэміі каронавіруса і эканамічнага крызісу ўлады зрабілі шэраг крокаў для падтрымкі найбольш пацярпелых сфер эканомікі.

"Па ўказе №143 "Аб падтрымцы эканомікі" прэферэнцыі і падатковыя льготы атрымалі суб'екты гаспадарання і індывідуальныя прадпрымальнікі на суму каля 23 мільёнаў рублёў (каля 9,4 мільёнаў долараў па цяперашнім курсе - Sputnik). Гэты працэс ідзе пастаянна, аналізуюцца просьбы аб падтрымцы", - паведаміў Галоўчанка, яго цытуе БелТА.

Нагадаў прэм'ер і пра тое, што быў прыняты ўказ №178 "Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян".

Беларускі ўрад таксама прыняў рашэнне па павелічэнні паставак тэхнікі на ўнутраны рынак. Мяркуецца, што гэта павінна дапамагчы забяспечыць замовы для ключавых прадпрыемстваў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Раман Галоўчанка, Эканоміка, Беларусь

Галоўныя тэмы