03:49 22 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.31
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Першы мільён тон ужо намалацілі на гэтым тыдні: у лідары ўборачнай кампаніі выбіліся Гомельская і Брэсцкая вобласць.

МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларускія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў бягучым годзе плануюць сабраць больш за 8 мільёнаў тон збожжа, паведаміў журналістам у суботу міністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Іван Крупко.

На гэтым тыдні ўсе гаспадаркі краіны пачалі ўборку збожжавых. Паводле даных Мінсельгасхарча, на 25 ліпеня работнікі палёў сабралі ўжо больш за 1,32 мільёна тон - сціснута 12,7% ад усіх пасяўных плошчаў краіны. У лідарах па намалоце - Гомельская і Брэсцкая вобласць.

Дзякуючы спрыяльным умовам надвор'я аграрыі адзначаюць высокую ўраджайнасць. Па словах Крупко, у гэтым годзе плануецца сабраць на 20% больш збожжа, чым у папярэднім.

Павялічыцца павінен і экспарт сельгаспрадукцыі - з 5,5 мільярда даляраў у мінулым годзе да 6 мільярдаў у цяперашнім.

"Гарантуем забеспячэнне нашага ўнутранага рынку і ўсе нашы дамоўленасці па краінах, куды мы пастаўляем сваю прадукцыю, яны закантрактаваныя", - запэўніў Крупко ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".

Завяршыць уборку збожжа пры спрыяльных умовах надвор'я беларускія гаспадаркі маюць намер на працягу трох тыдняў.

Тэги:
Уборачная кампанія, Беларусь

Галоўныя тэмы