18:08 19 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (18)
1720

Аб сумесных беларуска-расійскіх праектах на Форуме рэгіёнаў распавёў намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктар Еўтухоў.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Беларускі бок прапанаваў вырабляць самазвалы БелАЗ у Расіі, пра гэта ў панядзелак паведаміў намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктар Еўтухоў.

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў анлайн-фармаце. На секцыі "Сумесныя праекты як фактар стабільнага эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі" абмяркоўвалася будучыня вытворцаў дзвюх краін.

"Цяпер беларускія калегі выйшлі з прапановай разгледзець вытворчасць самазвалаў БелАЗ у РФ. Мы ўзялі гэта ў актыўную прапрацоўку. Думаю, што такі праект таксама можа быць рэалізаваны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі", - прыводзіць словы Еўтухова БелТА.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве беларускага боку абмяркоўваецца выпуск беларускай дарожна-будаўнічай тэхнікі ў Бранску. Зараз бакі вызначаюць, якія менавіта мадэлі там будуць збіраць.

Адзначым, што нядаўна ў свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" пераступілі да стварэння беларуска-расійскага прадпрыемства, якое вырабляе тэхнічны вуглярод. РФ інвеставала ў гэты праект каля 150 мільёнаў еўра.

На цяперашнім Форуме рэгіёнаў бакі плануюць заключыць некалькі дзясяткаў кантрактаў на агульную суму 700 мільёнаў долараў. Усяго ж за ўвесь час свайго існавання Форум дапамог бізнес-супольнасці і вытворцам дзвюх краін стварыць сумесныя праекты на 2 мільярды долараў.

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (18)
Тэги:
Расія, БелАЗ

Галоўныя тэмы