Белстат падлічыў, як змяніліся цэны вытворцаў у 2020 годзе

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПраца маторнага завода
Праца маторнага завода - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадзеныя статыстыкі паказваюць, што больш за ўсё ў мінулым годзе выраслі цэны ў сферы перавозак грузаў.

МІНСК, 13 сту – Sputnik. Цэны на сыравіну ў розных сферах у мінулым годзе змяніліся, адпаведныя лічбы былі апублікаваныя Белстатам.

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў снежні 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года вырас на 8%. Для параўнання - у 2019 годзе гэты паказчык, па дадзеных Нацбанка вырас на 4,4%.

Калькулятар, купюры амерыканскіх долараў і расійскіх рублёў. - Sputnik Беларусь
Беларусь стала менш экспартаваць і яшчэ менш купляць

Для пакупнікоў ёсць і добрыя навіны - індэкс цэн на спажывецкія тавары вырас не так значна, толькі на 4,1%.

Яшчэ большы рост прадэманстравалі цэны ў сферы сельскай гаспадаркі. У параўнанні са снежнем 2019 года яны падраслі ў сярэднім на 9,5%. У сферы раслінаводства рост цэн быў значней, чым у жывёлагадоўлі. Лічбы ў снежні 2019 года адносна 2018 года былі падобнымі - рост тады склаў, па дадзеных Нацбанка, 8%.

Паказаў рост індэкс цэн і ў сферы будаўніцтва. Так, у снежні 2020 года ў параўнанні з гэтым жа месяцам 2019 года цэны выраслі на 11,1%. Больш за ўсё падаражэла абсталяванне - на 12,3%.

Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту выраслі на 14,7%.

Менш за ўсё падаражэлі паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - у параўнанні са снежнем 2019 года рост склаў толькі 3,8%.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0