Беларусь апярэдзіла ўсіх у пастаўках бітуму на ўкраінскі рынак

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкРабочыя падчас рамонту дарожнага пакрыцця
Рабочыя падчас рамонту дарожнага пакрыцця - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінулым годзе на ўкраінскі рынак было імпартавана ў два разы больш дарожнага бітуму, чым у 2019 годзе.

МІНСК, 12 сту – Sputnik. Па выніках мінулага года на ўкраінскі рынак было пастаўлена 860,2 тысячы тон дарожнага бітуму, што ў два разы больш за паказчык 2019 года (427,8 тысячы тон), піша выданне Enkorr.

ЛЭП зімой, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь
Украіна аднавіла імпарт электраэнергіі з Беларусі

"Асноўным пастаўшчыком бітуму ў 2020 годзе выступіла Беларусь, якая адправіла ў Украіну 582,6 тысячы тон рэсурсу, што на 77% больш за пазалеташні паказчык (253,7 тысячы тон)", - удакладняе аналітычнае выданне.

Пры гэтым 480,3 тысячы тон беларускага бітуму было пастаўлена аўтамабільным транспартам, астатнія 151,8 тысячы тон па чыгунцы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Мазырскі НПЗ у мінулым годзе паставіў на ўкраінскі рынак 410 тысяч тон бітуму, што на 40% больш за адпаведны паказчык 2019 года.

У 2020 годзе свае пастаўкі для ўкраінскіх спажыўцоў нарасціла і Польшча, а расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў сваю чаргу вярнуліся на рынак Украіны.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0