МІНСК, 28 сту – Sputnik. Дызельнае паліва і аўтамабільны бензін падаражэлі у Беларусі з 28 студзеня, цэны змяніліся на 1 капейку за літр, паведаміла прэс-служба "Белнафтахіма".
Такім чынам, сёння рознічныя цэны на маторнае паліва склалі:
- АІ-92-К5-Еўра - 1,72 рублі,
- АІ-95-К5-Еўра - 1,82 рублі,
- АІ-98-К5-Еўра - 2,04 рублі,
- ДТ - 1,82 рублі.
Гэта другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе, да гэтага цэннікі на АЗС павялічваліся 21 студзеня. Варта адзначыць, што да першага падаражэння ў гэтым годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. Дарэчы, у 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.
У "Белнафтахіме" тыдзень таму падкрэслілі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль і ўзрасла ў параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.
Тым часам, цэны на паліва ў Беларусі застаюцца на 22 - 51% ніжэй, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах і вышэй рознічных цэн Расійскай Федэрацыі на 8 - 10%.
Чытайце таксама:
- "Белнафтахім" вырашыў, як будзе выстаўляць цэны на паліва ў 2021 годзе
- Мезенцаў пацвердзіў планы аб падпісанні пагаднення аб партах ў бліжэйшы час
- Зарадкі для электрамабіляў у Беларусі стануць платнымі з новага года