17:05 06 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

У сталіцы афіцыйна зарэгістраваны 816 беспрацоўных, аднак па базах дадзеных незанятых у эканоміцы налічваецца ў 47 разоў больш.

МІНСК, 23 лют – Sputnik. Пытанні занятасці мінчан абмеркавалі ў панядзелак на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, паведамляе Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

У Мінску зарэгістраваны 816 беспрацоўных, на кожнага з іх у сярэднім прыходзіцца па 22 вакансіі. У базах дадзеных не занятых у эканоміцы сталіцы, аднак, налічваецца больш за 39 тысяч беспрацоўных грамадзян, амаль столькі ж - непрацуючых больш за год. Таксама каля 10 200 чалавек лічацца ніколі не працаваўшымі, паколькі не маюць індывідуальнага асабістага рахунку ў ФСАН.

Прымаць меры па ўключэнню непрацуючых мінчан у эканоміку горада будуць сталічны камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, а таксама падатковая служба.

У Мінску на пачатак 2021 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 0,1%. У Беларусі, па дадзеных Мінпрацы, колькасць рабочай сілы ва ўзросце 15-74 гадоў у 2020-м склала 5,128 мільёна беларусаў, з іх 4,92 мільёна былі занятыя ў эканоміцы. Каля 208 тысяч застаюцца беспрацоўнымі.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беспрацоўе, Эканоміка, Мінгарвыканкам

Галоўныя тэмы