МІНСК, 1 сак – Sputnik. У Беларусі з 1 сакавіка бягучага года павышаюцца вывазныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, гаворыцца ў пастанове савета міністраў рэспублікі, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з рашэннем урада стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складаюць цяпер 49,6 долара за 1 тону (раней - 43,8 долара).
Пошліна на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алеі змазачныя павысіцца да адзнакі 14,8 долара за 1 тону замест 13,1 долара. Пры гэтым на прамагонны бензін яна вырасла з 24 долараў адразу да 27,2 долара за 1 тону.
Сёння кошт травеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафту Brent узняўся да 65,38 долара за барэль. Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў на WTI павялічыўся да 62,41 долара за барэль.
Чытайце таксама:
- Беларусь дапаможа Расіі і Украіне са здабычай "цяжкай" нафты
- Беларускія нафтавікі пачалі бурыць новыя свідравіны на Палессі
- Мінск накіруе ў парты Расіі 3,5 млн тон нафтапрадуктаў - Мінтранспарту Расіі