МІНСК, 10 сак – Sputnik. Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі з 10 сакавіка, паведаміла прэс-служба "Белнафтахіма".
Павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва ў канцэрне патлумачылі тэндэнцыяй росту сусветных катыровак нафты. Традыцыйна паліва даражэе на адну капейку.
Новыя цэны:
- АИ-92-К5-Евро - 1,76 руб.
- АИ-95-К5-Евро - 1,86 руб.
- АИ-98-К5-Евро - 2,08 руб.
- ДТ - 1,86 руб.
У папярэдні раз кошты змяняліся на мінулым тыдні - 2 сакавіка, да гэтага - 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня і 21 студзеня. Такім чынам, гэта ўжо шостае падаражанне бензіну ў 2021 годзе.
Да першага падаражання ў 2021 годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. У 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.
Чытайце таксама:
- Аўтамабільнае паліва зноў даражэе ў Беларусі
- У Беларусі ўзнялі стаўкі паліўных акцызаў
- Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты