17:55 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (145)
22 0 0

Расійскі порт стаў прымаць нафтапрадукты з Беларусі пасля заключэння дамоўленасцей на ўрадавым узроўні і сыходу беларускага боку з літоўскага порта ў Клайпедзе

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Каля 37 тысяч тон бензіну плануецца перавальваць у месяц праз порт Усць-Луга, паведаміў галоўны інжынер кампаніі "Портэнерго" Раман Гафіятулін.

"Мы ўжо адгрузілі два судны, два судны ўжо адпраўлены спажыўцу, на сённяшні дзень грузіцца трэцяе судна. На сённяшні момант плануецца да адгрузкі па адным судне у месяц - калі казаць пра танаж, прыкладна ад 35 да 37 тысяч тон у месяц", - сказаў расійскі інжынер ў эфіры АНТ.

Па словах Рамана Гафіятуліна, у расійскі порт для перавалкі паступае бензін АІ-92. Нафтапрадукты пастаўляюцца з Мазырскага НПЗ.

Цяпер беларускі бок ужо экспартаваў, такім чынам, 37 тысяч тон бензіну з расійскага порта Усць-Луга. Таксама беларускія нафтапрадукты накіроўваюцца ў "Пецярбургскі нафтавы тэрмінал".

Беларускія грузы праз парты Расіі

У жніўні 2020 года Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адказаць на санкцыі еўрапейскіх краін. Беларускі лідэр даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі гандлёвых патокаў з партоў Літвы на іншыя маршруты.

Аб'ём нафтапрадуктаў, якія будуць перанакіраваныя ў расійскія парты, можа скласці да 4-6 мільёнаў тон. Гаворка ў першую чаргу пра паўночна-заходнія гавані - Усць-Луга, Прыморск, Высоцкі і Санкт-Пецярбург.

Таксама Лукашэнка заяўляў, што Мінск гатовы разгледзець магчымасць будаўніцтва тэрмінала ў Ленінградскай вобласці за кошт зэканомленых сродкаў расійскага крэдыту на ўзвядзенне БелАЭС.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (145)
Тэги:
Усць-Луга, Клайпеда, Беларусь, нафтапрадукты, порт, Бензін, танкер

Галоўныя тэмы