10:19 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Агульная сума пазыкі з боку суверэнных даўжнікоў у Расіі за 2019 год склала амаль 23 мільярды долараў, пры гэтым значная частка сумы прыпадае на беларускі бок.

МІНСК, 31 сак – Sputnik. Сусветны банк раскрыў дадзеныя аб запазычанасці іншых дзяржаў перад Расіяй, вынікае з дакладу арганізацыі.

Паводле інфармацыі міжнароднага фінансавага інстытута, па стане на канец 2019 года каля 30 замежных дзяржаў былі вінны Расіі ў сукупнасці 22,9 мільярда долараў. Сюды ўключаны і пазыкі юрыдычных асоб, гарантаваныя дзяржавай, і даўгі саміх урадаў.

"Самым буйным дзяржаўным пазычальнікам апынулася Беларусь з крэдытным партфелем у памеры 8,1 мільярда долараў", - піша РБК.

Пры гэтым у 2020 годзе на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні пазык яшчэ на 1,5 мільярда долараў.

Следам за Беларуссю ідуць Бангладэш ($2,417 млрд), Венесуэла ($1,839 млрд), Індыя ($1,718 млрд), В'етнам ($1,620 млрд) і Йемен ($1,097 млрд). Іншыя суверэнныя пазычальнікі павінны сумы менш за 1 мільярд долараў.

Дзярждоўг Беларусі

Як паведамлялі ў Мінфіне Беларусі, па стане на 1 лютага бягучага года знешні дзярждоўг рэспублікі склаў 18,3 млрд долараў, зменшыўшыся ад пачатку года на 1,4% (0,3 млрд долараў).

Для таго, каб аплаціць знешнія плацяжы, былі выкарыстаны рэсурсы, прыцягнутыя для рэфінансавання як на рынку еўрабондаў, так і ў Расіі. На пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусь аддала каля 3,5 млрд долараў.

Раней у Мінфіне ўдакладнілі, што ў 2020 годзе Мінск прыцягнуў знешнюю дзяржпазыку на суму 3 мільярды 146,9 мільёна долараў.

Чытайце таксама:

Тэги:
долар, пазыка, Расія, даўжнік, Беларусь

Галоўныя тэмы