Рассельгаснагляд з некаторай перыядычнасцю заварочвае назад ў Беларусь грушава-яблычныя грузы, а часам уводзіць частковую або поўную забарону на ўвоз гэтых тавараў у Расію. Прычына - спроба паставіць у краіну санкцыйную прадукцыю.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Гракун, выступаючы на прэс-канферэнцыі, распавёў, што робіць беларускі бок, каб пазбегнуць падобных выпадкаў. Па-першае, вядзецца фотафіксацыя ўсіх грузаў пры выпісванні фітасанітарных сертыфікатаў. Па-другое - улік вырабленай у Беларусі прадукцыі (гаворка ў дадзеным выпадку ідзе пра грушы і яблыкі).
"І толькі на падставе гэтага выдаецца фітасанітарны сертыфікат... Ён выпісваецца толькі на беларускую прадукцыю, толькі на тую, якая пастаўляецца (у РФ - Sputnik)", - патлумачыў Гракун.
Ён падкрэсліў, што з-за нядобрасумленных пастаўшчыкоў, якія спрабуюць правезці пад выглядам беларускай санкцыйную прадукцыю ў Расію, пакутуюць потым асобныя вобласці краіны або цэлая рэспубліка - РФ уводзіць забарону на пастаўку гэтых катэгорый прадуктаў.
"Грузы не пламбіруюцца фітасанітарнай службай, у нас адна мытная тэрыторыя і нядобрасумленныя пастаўшчыкі могуць узяць нейкі груз (не беларускай вытворчасці, забаронены ў Расіі - Sputnik), што выяўляецца ў Расіі. А кожны, напэўна хоча зарабіць... З-за такіх нядобрасумленных пастаўшчыкоў пакутуюць астатнія суб'екты гаспадарання ў Беларусі. Таму што забарона накладваецца на рэгіёны або на ўсю рэспубліку", - адзначыў Уладзімір Гракун.
Ён дадаў, што такая прадукцыя канфіскуецца і знішчаецца ў Расіі, а на нядобрасумленных пастаўшчыкоў складаецца акт, справа разглядаецца ў судзе.
Яблычна-грушавы канфлікт
З 17 сакавіка Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію яблыкаў з Брэсцкай вобласці, патлумачыўшы гэта спробамі ўвозу адтуль санкцыйнай прадукцыі.
Як расказала ведамства 9 сакавіка быў выяўлены "чарговы транспартны сродак, які перавозіў яблыкі пад выглядам беларускай прадукцыі, вырашчанай у Брэсцкай вобласці".
На самай жа справе, паведамляе Рассельгаснагляд, гэта былі польскія яблыкі, але яны мелі фітасанітарныя сертыфікаты, выдадзеныя Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі, якія пацвярджаюць беларускае паходжанне яблыкаў.
Гучны выпадак забароны ўвозу яблыкаў і груш з Беларусі ў Расіі быў у красавіку 2019 года: прычынай стала падазрэнне, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў Расію спрабуюць увесці тавары з санкцыйных краін.
Забарона на ўвоз яблыкаў з Беларусі ў Расію падоўжылася да 24 лiпеня 2019 года, на грушы - да 10 ліпеня 2020 года.
Чытайце таксама:
- Рассельгаснагляд абмеркаваў з Беларуссю інтэграцыю інфармацыйных сістэм
- Рассельгаснагляд хоча пагаварыць з беларускімі рээкспартцёрамі садавіны
- Расія занепакоена рэкордным "ураджаем" вінаграду ў Беларусі
- Рассельгаснагляд просіць Беларусь не вазіць у РФ сумнеўныя памідоры
- Расія вярнула Беларусі амаль 20 тон свежай daukus