Буйную партыю расійскай кабачковай ікры забаранілі да продажу ў Беларусі

© Photo : Telegram / ГосстандартБуйную партыю расійскай кабачковай ікры забаранілі да продажу ў Беларусі
Буйную партыю расійскай кабачковай ікры забаранілі да продажу ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Падпісацца
У прадукце вядомай гандлёвай маркі былі перавышаныя паказчыкі па ўзроўні нітратаў у 1,6 разы, тавар прызналі непрыдатным да рэалізацыі.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Няякасную кабачковую ікру расійскага вытворцы выключылі з продажу ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Небяспечныя кансервы вытворцы "Аведовъ" выявілі пры праверцы ў адной гандлёвай сетцы Магілёва.

На этыкетцы было ўказана, што кабачковая ікра вышэйшага гатунку. Але па выніках праверкі ў лабараторыях устаноўлена, што прадукцыя не адпавядае тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза ТР МС 021/2011 "Аб бяспецы харчовай прадукцыі".

"Былі перавышаныя паказчыкі па ўзроўні ўтрымання нітратаў у 1,6 разы, пры ўзроўні не больш за 400 мг/кг значэнне паказчыка склала 637 мг/кг. У выніку 161 банка тавару выключана з продажу", - адзначылі ў абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Афіцыйны пастаўшчык дадзенай прадукцыі ў Беларусі вярнуў тавар расійскаму вытворцу. Акрамя таго, Магілёўская абласная інспекцыя накіравала прапанову ў рэспубліканскі Дзяржстандарт аб часовай забароне ўвозу на тэрыторыю Беларусі кабачковай ікры "Аведовъ".

Сыр - Sputnik Беларусь, 1920, 11.03.2016
Рассельгаснагляд выявіў перавышэнне нітрату натрыю ў беларускіх сырах

"Прапанова падтрымана. І пастаўшчык гэтай кабачковай ікры атрымаў прадпісанне Дзяржстандарту Беларусі ад 21 сакавіка 2021 года ў канфіскацыі дадзенага прадукта з паліц ўсіх крам рэспублікі, таксама спынена дзеянне дэкларацыі адпаведнасці якасці дадзенай прадукцыі тэхрэгламенту", - адзначылі ў ведамстве.

Там падкрэслілі, што гэта ўжо не адзінкавы выпадак, калі расійскую кабачковую ікру неналежнай якасці выяўляюць у гандлёвых сетках. І таксама па прычыне перавышэння ўзроўню нітратаў. Таму дадзены прадукт уваходзіць у пералік тавараў, на якія кантралюючыя органы звяртаюць пры праверках асаблівую ўвагу.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0