МАРГ узяў пад асаблівы кантроль цэны на пітную ваду ў крамах

© SputnikБутэлькі з вадой у краме
Бутэлькі з вадой у краме - Sputnik Беларусь, 1920, 22.04.2021
Падпісацца
Пасля здарэння на магістральным водаправодзе ў сталічнай Чыжоўцы, якое напярэдадні пакінула без вады тры раёны Мінска, ведамства прыгразіла адказнасцю тым, хто будзе завышаць цану на пітную ваду.

МІНСК, 22 кра – Sputnik. Цэны на пітную ваду будуць на асаблівым кантролі, заявілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

"Улічваючы сітуацыю з пітной вадой, якая скалалася ў некаторых раёнах горада Мiнска, МАРГ трымае пытанне на асаблівым кантролі", - растлумачылі ў ведамстве.

Па словах прадстаўнікоў ведамства, пітная вада ўключана ў пералік сацыяльна значных тавараў. У сувязі з гэтым міністэрства рэкамендуе прытрымлівацца ўзроўню гандлёвых надбавак на яе ў памеры не больш за 30%.

У МАРГ таксама нагадалі спажыўцам, што паведаміць аб істотным росце коштаў можна праз анлайн-форму на сайце ведамства.

Водны калапс у Чыжоўцы

Адкрыццё станцыі абезжалезвання вады - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2020
Лукашэнка - чыноўнікам: будзеце самі гэтую ваду піць
Па дадзеных Мінгарвыканкама, водазабеспячэнне ў сталічных раёнах было парушана позна увечары 21 красавіка: пашкоджаны трубаправод дыяметрам 1000 міліметраў. Паводле інфармацыі МНС, на месцы пашкоджаны і падземны газаправод сярэдняга ціску (дыяметр 63 міліметры). Доступ да чыстай пітной вады за адзін раз страцілі жыхары адразу трох раёнаў - Кастрычніцкага, Ленінскага і Заводскага.

Тры аварыйныя брыгады "Мінгазу" працавалі ўсю ноч, да 10:00 чацвярга газазабеспячэнне у раёне было адноўлена. Да абеду было наладжана водазабеспячэнне, аднак эпідэміёлагі параілі пакуль не піць ваду з-пад кранаў. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ўзятыя пробы не адпавядаюць неабходным параметрам, таму лепш выкарыстоўваць бутыляваную або прывазную ваду. У некалькіх частках Мінска паставілі аўтацыстэрны.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0