23:06 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Аператар звярнуўся да рэгулятара з просьбай увесці новыя тарыфы - гэта тлумачыцца неабходнасцю правядзення работ на асобных участках магістральнага нафтаправода.

МІНСК, 4 тра - Sputnik. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" звярнулася ў міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з просьбай усталяваць тарыфы на транспарціроўку нафты па напрамках Невель - Полацк, Унеча - Полацк і Полацк - Наваполацк, паведамілі ў прэс-службе аператара нафтаправода.

Беларускі аператар магістральнага нафтаправода ў мінулым годзе пачаў рэканструкцыю рэзервуарнага парку на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Полацк". Геаграфічна яна знаходзіцца на мяжы Полацкага раёна і горада Наваполацка.

Зараз рамонт завершаны на двух рэзервуарах аб'ёмам па 50 тысяч кубічных метраў. Таксама ў завяршальнай стадыі знаходзяцца работы па рэканструкцыі рэзервуара аб'ёмам 30 тысяч кубаметраў.

"Для забеспячэння магчымасці запаўнення нафтасховішча ЛПДС "Полацк" пасля маштабнай рэканструкцыі і павелічэння запасаў сыравіны паўстала неабходнасць распрацоўкі тарыфаў на транспарціроўку нафты па напрамках Невель - Полацк, Унеча - Полацк", - растлумачылі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

Таму ўвядзенне тарыфаў на маршруце Полацк - Наваполацк выклікана патрэбай у правядзенні тэхнічных аперацый арэнды і захоўвання ў рэзервуарным парку.

У МАРГ адзначылі, што тарыфы ўведзены згодна методыкай, якая ўзгоднена з расійскім бокам, і была зацверджана 27 студзеня 2010 года.

Цяпер тарыфы на прапампоўку нафты за тону нета выглядаюць адпаведным чынам:

  • Невель (мяжа Расіі) - Полацк (Рэспубліка Беларусь) - 45,39 расійскага рубля,
  • Унеча (Высокае) (мяжа Расіі) - Полацк (Рэспубліка Беларусь) - 175,60 расійскага рубля,
  • Полацк - Наваполацк - 0,46 расійскага рубля.

Раней у лютым 2020 году беларускі бок падвысіў тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах па маршруце "Унеча (Высокае) - Полацк - Невель", ён склаў 203,8 расійскага рубля за тону нета (без ПДВ).

Чытайце таксама:

Тэги:
нафтапрадукты, работа, нафта, тарыфы, Беларусь

Галоўныя тэмы