01:58 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Свежае ядзернае паліва ўжо дастаўлена на пляцоўку Беларускай атамнай станцыі і ўвосень плануецца яго загрузка ў другі энергаблок.

МІНСК, 20 тра - Sputnik. Фізічны пуск другога энергаблока БелАЭС плануецца восенню гэтага года, сказаў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на маладзёжным форуме "ProAtom", перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, на першым энергаблоку зараз ідзе комплекснае апрабаванне абсталявання на намінальныя магутнасці рэактарнай устаноўкі. Гэтыя работы будуць ісці на працягу 15 сутак.

"Гэта завяршальны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі", - канстатаваў міністр энергетыкі.

Пасля чаго дадаў, што на другім энергаблоку работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам. Агульная будаўнічая гатоўнасць другога энергаблока - 85%.

Віктар Каранкевіч нагадаў, што ў красавіку гэтага года на пляцоўку БелАЭС былі дастаўлены цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам для загрузкі ў другі рэактар.

"Цяпер яна знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы і ўвосень плануецца загрузка ў актыўную зону рэактарнай устаноўкі і гэта будзе чарговы важны этап - фізічны пуск", - распавёў ён.

У адказ на ўдакладняючае пытанне карэспандэнта Sputnik азначае гэта, што на восень гэтага года запланаваны фізічны пуск другога энергаблока, міністр адказаў: "так дакладна".

Пры гэтым Віктар Каранкевіч адзначыў, што з моманту першай выдачы электрычнай энергіі БелАЭС ў сетку ўжо выраблена каля 2,3 млрд кВт/Г, што супастаўвіма з гадавым аб'ёмам спажывання Беларускага металургічнага завода.

З уводам атамнай электрастанцыі плануецца вытворчасць 18 млрд кВт/г. "Гэта дасць магчымасць задаволіць патрэбнасці краіны на 40%", - падкрэсліў міністр энергетыкі.

Пасля чаго дадаў, што ў гэтай пяцігодцы плануецца павялічыць спажыванне электрычнай энергіі. "Да 2025 года мы плануем выйсці на лічбы каля 44 млрд кВт/Г спажывання ў цэлым па краіне. У 2020 годзе аб'ём спажывання склаў 38 млрд кВт/Г", - рэзюмаваў міністр энергетыкі Беларусі.

Чытайце таксама:

Тэги:
паліва, БелАЭС, энергаблок, Міністэрства энергетыкі РБ

Галоўныя тэмы