https://bel.sputnik.by/20210531/Maskva-dapamozha-Mnsku-kal-ES-uvyadze-sanktsy-1047758240.html
Масква дапаможа Мінску, калі ЕС увядзе санкцыі
Масква дапаможа Мінску, калі ЕС увядзе санкцыі
Sputnik Беларусь
Прадстаўнік МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі лічыць, што спачатку трэба правесці расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair, а потым думаць над тым, як на гэта... 31.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-31T12:29+0300
2021-05-31T12:29+0300
2021-05-31T11:52+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0d/1046621489_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_c346cafc70c6c6d8ca4eada7ab8b764d.jpg
МАСКВА, 31 тра - Sputnik. Расія гатовая падтрымаць Беларусь, калі Еўрасаюз прыме ў дачыненьні да Мінска эканамічныя сектаральныя санкцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі.Гаворка ідзе пра магчымыя абмежаванні ў дачыненні да экспарту калію і транзіту расійскага газу."Я думаю, што мы будзем абараняць нашага партнёра Беларусь, мы будзем дапамагаць нашым саюзнікам. А тое, што прыдумляюць заходнікі супраць Беларусі, выклікае абсалютна негатыўныя эмоцыі. Таму што перш за ўсё трэба правесці расследаванне таго, што адбылося, а потым думаць над тым, як на гэта рэагаваць, а не рабіць паспешныя заявы", - адзначыў Бірычэўскі у інтэрв'ю РІА Навіны.Дыпламат падкрэсліў, што падыход Масквы "заключаецца ў тым, каб не прымаць імпульсіўных мер". Адносна транзіту расійскага газу ён дадаў, што "трэба палічыць, як гэта адаб'ецца на эканоміцы, на наяўных кантрактах".На пытанне аб люстраным адказе пры прыняцці сектаральных санкцый ЕС супраць Мінска Бірычэўскі адказаў: "Мы не можам рэагаваць на тыя меры, якія ўведзены ў дачыненні да іншай краіны, нам трэба абмеркаваць гэта з партнёрамі і паглядзець, што мы можам зрабіць".Санкцыі Захаду ў дачыненні да МінскаЯк заявіў раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозеп Барэль, па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза давядзецца ўзгадніць новы рэжым, і на гэта патрэбны час. Пры гэтым, паводле слоў Барэля, чацвёрты пакет персанальных санкцый па Беларусі амаль гатовы, яго могуць узаконіць да пасяджэння Савета МЗС ЕС 21 чэрвеня.Верагодныя абмежаванні Еўрасаюза - рэакцыя на экстранную пасадку 23 траўня ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс. Пілоты перадалі паведамленне аб мініраванні, якое затым не пацвердзілася. На борце знаходзіўся Раман Пратасевіч - былы галоўны рэдактар Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Яго затрымалі пасля праверкі дакументаў па раней узбуджаных крымінальных справах. Блогеру можа пагражаць да 15 гадоў турмы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210530/Prygazhun--lavelas-Alyaksandr-Abdula---redkya-fota-z-zhytstsya--kno-1047750798.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0d/1046621489_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_3455eece4e012361135195663333f037.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае
Масква дапаможа Мінску, калі ЕС увядзе санкцыі
Прадстаўнік МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі лічыць, што спачатку трэба правесці расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair, а потым думаць над тым, як на гэта рэагаваць, а не рабіць паспешныя заявы.
МАСКВА, 31 тра - Sputnik. Расія гатовая падтрымаць Беларусь, калі Еўрасаюз прыме ў дачыненьні да Мінска эканамічныя сектаральныя санкцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі.
Гаворка ідзе пра магчымыя абмежаванні ў дачыненні да экспарту калію і транзіту расійскага газу.
"Я думаю, што мы будзем абараняць нашага партнёра Беларусь, мы будзем дапамагаць нашым саюзнікам. А тое, што прыдумляюць заходнікі супраць Беларусі, выклікае абсалютна негатыўныя эмоцыі. Таму што перш за ўсё трэба правесці расследаванне таго, што адбылося, а потым думаць над тым, як на гэта рэагаваць, а не рабіць паспешныя заявы", - адзначыў Бірычэўскі у інтэрв'ю РІА Навіны.
Дыпламат падкрэсліў, што падыход Масквы "заключаецца ў тым, каб не прымаць імпульсіўных мер". Адносна транзіту расійскага газу ён дадаў, што "трэба палічыць, як гэта адаб'ецца на эканоміцы, на наяўных кантрактах".
На пытанне аб люстраным адказе пры прыняцці сектаральных санкцый ЕС супраць Мінска Бірычэўскі адказаў: "Мы не можам рэагаваць на тыя меры, якія ўведзены ў дачыненні да іншай краіны, нам трэба абмеркаваць гэта з партнёрамі і паглядзець, што мы можам зрабіць".
Санкцыі Захаду ў дачыненні да Мінска
Як заявіў раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозеп Барэль, па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза давядзецца ўзгадніць новы рэжым, і на гэта патрэбны час. Пры гэтым, паводле слоў Барэля, чацвёрты пакет персанальных санкцый па Беларусі амаль гатовы, яго могуць узаконіць да пасяджэння Савета МЗС ЕС 21 чэрвеня.
Верагодныя абмежаванні Еўрасаюза - рэакцыя на экстранную пасадку 23 траўня ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс. Пілоты перадалі паведамленне аб мініраванні, якое затым не пацвердзілася. На борце знаходзіўся Раман Пратасевіч - былы галоўны рэдактар Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Яго затрымалі пасля праверкі дакументаў па раней узбуджаных крымінальных справах. Блогеру можа пагражаць да 15 гадоў турмы.
- Лаўроў заклікаў Захад не дэманізаваць Беларусь з-за інцыдэнту з Ryanair
- Лукашэнка: наперадзе - санкцыі і цяжкія часы
- Урад разумее, што санкцыі не будуць безбалючымі – Галоўчанка