https://bel.sputnik.by/20210526/Lukashenka-naperadze---sanktsy--tsyazhkya-chasy-1047719201.html
Лукашэнка: наперадзе - санкцыі і цяжкія часы
Лукашэнка: наперадзе - санкцыі і цяжкія часы
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт упэўнены, што санкцыі з боку Захаду можна кампенсаваць на іншых рынках, і што "усё зусім нядрэнна". 26.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-26T13:09+0300
2021-05-26T13:09+0300
2021-05-26T12:51+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
палітыка
галоўнае
аляксандр лукашэнка
санкцыі
прэзідэнт
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1a/1047718954_84:0:1200:631_1920x0_80_0_0_431120c7895f7aad42395ae4dae618f2.jpg
МІНСК 26 тра - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў беларусаў, што краіну чакаюць цяжкія часы з-за санкцый Захаду, але запэўніў, што "мы справімся".Пры гэтым беларускі лідэр адзначыў, што на любыя такія нападкі і санкцыі ўлада будзе рэагаваць жорстка, але не таму, што хочацца "бойкі ў цэнтры Еўропы".Асобна адзначыў ён і "тыя тры мільярды", якія рэспубліцы абяцаюць за рэформы, назваўшы гэта "усяго толькі" трэцяй часткай кошту БелАЭС. Паводле яго слоў, за гэтымі рэформамі стаяць знішчэнне беларускай эканомікі, разрабаванне краіны, калі Беларусь "стане жабрацкай за суткі"."Нам трэба згуртавацца і выстаяць. Ісці сваім шляхам туды, дзе нас чакаюць. Дзе нашы рынкі збыту, дзе нам будзе камфортна, дзе для нас адкрыты дзверы. Мы намецілі меры. Яны будуць звязаныя з развіццём", - сказаў ён.Лукашэнка захоўвае аптымізм і ўпэўнены, што "усё зусім нядрэнна, нават нечакана нядрэнна" на знешнеэканамічным сектары. І калі Захад не хоча быць суседам Беларусі, то і не трэба."Мы санкцыі кампенсуем нашымі актыўнымі дзеяннямі на іншых напрамках на іншых рынках. Заменім няўмольна старэючую Еўропу Азіяй, якая імкліва расце. Псіхалагічна наша грамадства гатова стаць часткай новай Еўразіі, яе фарпостам", - заявіў прэзідэнт.Санкцыі ЕС супраць МінскаЕўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.У агульнай складанасці ў абмежавальных спісах - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне "Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання).Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года. Акрамя таго, цяпер у Брусэлі анансавалі новы - чацвёрты - пакет санкцый у дачыненні да рэспублікі.Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці і забарона на распаўсюджванне прадукцыі на тэрыторыі рэспублікі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210525/Festyval-svyata-pobytavykh-tantsa-Tantsuem-pa-daneyshamu-u-fotastuzhtsy-Sputnik-1047702773.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1a/1047718954_196:0:1200:631_1920x0_80_0_0_2f6873055c629fe790e074b8182c77eb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, санкцыі, прэзідэнт, захад
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, санкцыі, прэзідэнт, захад
Лукашэнка: наперадзе - санкцыі і цяжкія часы
Беларускі прэзідэнт упэўнены, што санкцыі з боку Захаду можна кампенсаваць на іншых рынках, і што "усё зусім нядрэнна".
МІНСК 26 тра - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў беларусаў, што краіну чакаюць цяжкія часы з-за санкцый Захаду, але запэўніў, што "мы справімся".
Пры гэтым беларускі лідэр адзначыў, што на любыя такія нападкі і санкцыі ўлада будзе рэагаваць жорстка, але не таму, што хочацца "бойкі ў цэнтры Еўропы".
"Мы гэтага не хочам, мы гэтага наеліся. А таму што вы там, на Захадзе, не пакідаеце нам іншага выбару ... Усялякія санкцыі, часовыя цяжкасці - мы з імі справімся, як гэта было да гэтага часу", - цытуе ягоныя словы БелТА.
Асобна адзначыў ён і "тыя тры мільярды", якія рэспубліцы абяцаюць за рэформы, назваўшы гэта "усяго толькі" трэцяй часткай кошту БелАЭС. Паводле яго слоў, за гэтымі рэформамі стаяць знішчэнне беларускай эканомікі, разрабаванне краіны, калі Беларусь "стане жабрацкай за суткі".
"Нам трэба згуртавацца і выстаяць. Ісці сваім шляхам туды, дзе нас чакаюць. Дзе нашы рынкі збыту, дзе нам будзе камфортна, дзе для нас адкрыты дзверы. Мы намецілі меры. Яны будуць звязаныя з развіццём", - сказаў ён.
Лукашэнка захоўвае аптымізм і ўпэўнены, што "усё зусім нядрэнна, нават нечакана нядрэнна" на знешнеэканамічным сектары. І калі Захад не хоча быць суседам Беларусі, то і не трэба.
"Мы санкцыі кампенсуем нашымі актыўнымі дзеяннямі на іншых напрамках на іншых рынках. Заменім няўмольна старэючую Еўропу Азіяй, якая імкліва расце. Псіхалагічна наша грамадства гатова стаць часткай новай Еўразіі, яе фарпостам", - заявіў прэзідэнт.
Санкцыі ЕС супраць Мінска
Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.
У агульнай складанасці ў абмежавальных спісах - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне "Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання).
Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года. Акрамя таго, цяпер у Брусэлі анансавалі новы - чацвёрты - пакет санкцый у дачыненні да рэспублікі.
Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці і забарона на распаўсюджванне прадукцыі на тэрыторыі рэспублікі.