https://bel.sputnik.by/20210611/Lukashenka-raskaza-navoshta-myanyats-regulyavanne-gaspadarchay-dzeynasts-1047857215.html
Лукашэнка расказаў, навошта мяняць рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці
Лукашэнка расказаў, навошта мяняць рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады плануюць змяніць Грамадзянскі кодэкс такім чынам, што гэта закране шырокі пералік эканамічных і грамадскіх адносін. 11.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-11T12:42+0300
2021-06-11T12:42+0300
2021-06-11T12:26+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
аляксандр лукашэнка
улада
грамадзянскі кодэкс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_0:28:3000:1716_1920x0_80_0_0_aa5f6bdf0a07b130bd8e2208f4b58140.jpg
МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Любыя навацыі павінны быць як мага больш вывераны і прадуманы, а таксама адказваць нашым каштоўнасцям, прынцыпам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці па пытаннях прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці.Паводле яго слоў, сёння трэба будзе абмеркаваць і разгледзець прававыя пытанні, якія ахопліваюць вялікі спіс эканамічных і грамадскіх адносін, якія пры гэтым закрануць ўсіх без выключэння.Эканамічная канстытуцыя"І не толькі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Таму любыя навацыі павінны быць як мага больш вывераны і прадуманы, а таксама адказваць нашым каштоўнасцям, прынцыпам і не ствараць якіх-небудзь пагроз", - адзначыў Лукашэнка.Пасля чаго дадаў, што самым галоўным пытаннем застаецца змена Грамадзянскага кодэкса, які па сутнасці з'яўляецца эканамічнай канстытуцыяй рэспублікі.Пры гэтым падкрэсліў, што праца над карэкціроўкай кодэкса ішла некалькі гадоў і да яе былі прыцягнуты ўсе прадстаўнікі беларускага грамадства. У выніку былі падрыхтаваны папраўкі, якія датычацца многіх сфер дзейнасці, у тым ліку, працоўнай і банкаўскай.Дзяржаўная палітыкаПрэзідэнт канстатаваў, што змены закрануць гаспадарчую дзейнасць, а значыць і радавых беларусаў. У рэспубліцы будуць укараняцца новыя інстытуты, а кодэкс будзе ўдасканалены з улікам рэальнасцяў."Таму хацеў бы яшчэ раз пераканацца ў тым, што гэтыя напрамкі развіцця грамадзянскага заканадаўства адпавядаюць нашай дзяржаўнай палітыцы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы."Якія навацыі з'явяцца ў нашай краіне, калі мы замацуем іх у кодэксе? Наколькі мы, асабліва суб'екты гаспадарання і людзі, гатовыя да іх? Ці запатрабаваны гэтыя перамены або мы "нацягваем" іх штучна, што рабіць абсалютна нельга?" - задаўся ён пытаннем.Электроннае ўзаемадзеяннеНа думку Лукашэнкі, якасць рэгулявання напрамую ўплывае на інвестыцыйную прывабнасць Беларусі, павелічэнне даходнай часткі бюджэту і развіццё эканомікі.Таму заклікаў рухацца да таго, каб адміністрацыйныя працэдуры былі цалкам даступныя, і яны павінны хутка аказвацца ў электронным выглядзе. Для гэтага і падрыхтаваны праект указа, які зменіць адміністрацыйныя працэдуры."Ці будзе эфектыўнай такая сістэма? Якім чынам плануецца выбудаваць электроннае ўзаемадзеянне паміж органамі ўлады і суб'ектамі гаспадарання? Ці дазволіць цыфравізацыя скараціць выдаткі і не дапусціць карупцыйных перадумоў?" - ізноў задаўся пытаннямі кіраўнік дзяржавы.Звышфармалізм і кручкатворстваАляксандр Лукашэнка разважаючы аб наступствах змены адміністрацыйных працэдур спытаў ці не прывядзе гэта "да звышфармалізму і, што вельмі страшна, да бюракратыі ці кручкатворства на ведамасным ці мясцовым узроўнях?".Паводле яго слоў, гэтага ні ў якім разе нельга дапусціць. Таму што ўлады рэспублікі "павінны ісці да дэбюракратызацыі ўсіх сістэм, схем, якія дзейнічаюць у краіне. Гэта галоўнае".Пасля чаго яшчэ раз сказаў, што законы часам тонуць у бюракратыі, хаджэннях па інстанцыях, узгадненнях. "Забыліся пра "адно акно", - прызнаў беларускі лідэр.Прычым удзельнікам пасяджэння ён задаў яшчэ адно пытанне: "Ці дазволіць цыфравізацыя скараціць выдаткі і не дапусціць карупцыйных перадумоў?"Кіраўнік дзяржавы заявіў, што чыноўнікі не павінны працаваць у даніну модзе - ах, цыфравізацыя, камп'ютэрызацыя, айфончыкі ў руках і іншае. Гэта ўсё добра, калі гэта на карысць і, калі гэта разумеюць нашы людзі, а не асобныя 15-20% насельніцтва".Таму Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх удзельнікаў нарады бегчы "не спяшаючыся, але не спазняцца".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_206:0:2895:2017_1920x0_80_0_0_26e46a63cfc04b82c03af112c638b896.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, улада, грамадзянскі кодэкс
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, улада, грамадзянскі кодэкс
Лукашэнка расказаў, навошта мяняць рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці
Беларускія ўлады плануюць змяніць Грамадзянскі кодэкс такім чынам, што гэта закране шырокі пералік эканамічных і грамадскіх адносін.
МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Любыя навацыі павінны быць як мага больш вывераны і прадуманы, а таксама адказваць нашым каштоўнасцям, прынцыпам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці па пытаннях прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці.
Паводле яго слоў, сёння трэба будзе абмеркаваць і разгледзець прававыя пытанні, якія ахопліваюць вялікі спіс эканамічных і грамадскіх адносін, якія пры гэтым закрануць ўсіх без выключэння.
"І не толькі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Таму любыя навацыі павінны быць як мага больш вывераны і прадуманы, а таксама адказваць нашым каштоўнасцям, прынцыпам і не ствараць якіх-небудзь пагроз", - адзначыў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што самым галоўным пытаннем застаецца змена Грамадзянскага кодэкса, які па сутнасці з'яўляецца эканамічнай канстытуцыяй рэспублікі.
"Дзеючы кодэкс сістэмна не пераглядацца з дня яго прыняцця, а гэта было ў прамым і пераносным сэнсах яшчэ ў мінулым стагоддзі", - нагадаў беларускі лідэр.
Пры гэтым падкрэсліў, што праца над карэкціроўкай кодэкса ішла некалькі гадоў і да яе былі прыцягнуты ўсе прадстаўнікі беларускага грамадства. У выніку былі падрыхтаваны папраўкі, якія датычацца многіх сфер дзейнасці, у тым ліку, працоўнай і банкаўскай.
Прэзідэнт канстатаваў, што змены закрануць гаспадарчую дзейнасць, а значыць і радавых беларусаў. У рэспубліцы будуць укараняцца новыя інстытуты, а кодэкс будзе ўдасканалены з улікам рэальнасцяў.
"Таму хацеў бы яшчэ раз пераканацца ў тым, што гэтыя напрамкі развіцця грамадзянскага заканадаўства адпавядаюць нашай дзяржаўнай палітыцы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"Якія навацыі з'явяцца ў нашай краіне, калі мы замацуем іх у кодэксе? Наколькі мы, асабліва суб'екты гаспадарання і людзі, гатовыя да іх? Ці запатрабаваны гэтыя перамены або мы "нацягваем" іх штучна, што рабіць абсалютна нельга?" - задаўся ён пытаннем.
Электроннае ўзаемадзеянне
На думку Лукашэнкі, якасць рэгулявання напрамую ўплывае на інвестыцыйную прывабнасць Беларусі, павелічэнне даходнай часткі бюджэту і развіццё эканомікі.
"Але галоўнае, адміністрацыйныя працэдуры - гэта пункт судотыку дзяржавы і грамадства. І эфектыўнасць такога ўзаемадзеяння шмат у чым уплывае на настроі людзей і давер дзяржавы і ўлады ў цэлым", - лічыць ён.
Таму заклікаў рухацца да таго, каб адміністрацыйныя працэдуры былі цалкам даступныя, і яны павінны хутка аказвацца ў электронным выглядзе. Для гэтага і падрыхтаваны праект указа, які зменіць адміністрацыйныя працэдуры.
"Ці будзе эфектыўнай такая сістэма? Якім чынам плануецца выбудаваць электроннае ўзаемадзеянне паміж органамі ўлады і суб'ектамі гаспадарання? Ці дазволіць цыфравізацыя скараціць выдаткі і не дапусціць карупцыйных перадумоў?" - ізноў задаўся пытаннямі кіраўнік дзяржавы.
Звышфармалізм і кручкатворства
Аляксандр Лукашэнка разважаючы аб наступствах змены адміністрацыйных працэдур спытаў ці не прывядзе гэта "да звышфармалізму і, што вельмі страшна, да бюракратыі ці кручкатворства на ведамасным ці мясцовым узроўнях?".
Паводле яго слоў, гэтага ні ў якім разе нельга дапусціць. Таму што ўлады рэспублікі "павінны ісці да дэбюракратызацыі ўсіх сістэм, схем, якія дзейнічаюць у краіне. Гэта галоўнае".
Пасля чаго яшчэ раз сказаў, што законы часам тонуць у бюракратыі, хаджэннях па інстанцыях, узгадненнях. "Забыліся пра "адно акно", - прызнаў беларускі лідэр.
Прычым удзельнікам пасяджэння ён задаў яшчэ адно пытанне: "Ці дазволіць цыфравізацыя скараціць выдаткі і не дапусціць карупцыйных перадумоў?"
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што чыноўнікі не павінны працаваць у даніну модзе - ах, цыфравізацыя, камп'ютэрызацыя, айфончыкі ў руках і іншае. Гэта ўсё добра, калі гэта на карысць і, калі гэта разумеюць нашы людзі, а не асобныя 15-20% насельніцтва".
Таму Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх удзельнікаў нарады бегчы "не спяшаючыся, але не спазняцца".