13:03 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
124 0 0

Былая настаўніца планавала з дапамогай выбарчай гонкі вырашыць кватэрнае пытанне, але не пераадолела стотысячны бар’ер.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі не зарэгістраваў у якасці кандыдата ў прэзідэнты самавылучэнку Жанну Раманоўскую, якая дала ў ЦВК з неабходных 100 тысяч подпісаў менш за 800, 789 з іх ЦВК прызнаў сапраўднымі.

Дадзенае рашэнне было прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое праходзіць у чацвер у правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik.

Раманаўская заявіла, што вырашыла выканаць усю працэдуру па вылучэнні кандыдатаў. Былая настаўніца выказала падзяку ўсім хто, яе падтрымліваў, а таксама асобную — супрацоўніку сакратарыята ЦВК, які "ў спякоту выратаваў яе бутэлечкай вады". Таксама самавылучэнка падзякавала журналістаў за праўдзівае асвятленне.

Жанна Раманоўская нарадзілася ў 1967 годзе ў Брэсце. Працавала школьнай настаўніцай. У цяперашні час — беспрацоўная, жыве ў Мінску з двума сынамі. На яе рашэннне ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы паўплывалі праблемы бытавога характару: у жанчыны адабралі яшчэ не пабудаваную кватэру ў сталіцы.

Тэмы:
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
Тэги:
Палітыка, Нацыянальныя выбары, Выбары, Выбарчая сістэма, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), ЦВК Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы