09:23 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Лідзія Ярмошына

Ярмошына: у 36% датэрмінова прагаласаваўшых нічога дзіўнага няма

© Sputnik / Виктор Толочко
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
68 0 0

Паводле інфармацыі ЦВК, на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года папярэдне прагаласавалі 31% выбаршчыкаў, 2010-га – 23%.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Дадзеныя аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых не павінны здзіўляць — прыкладна столькі ж было і раней, паведаміла журналістам у нядзелю кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Па дадзеных ЦВК, на вечар суботы ў рэспубліцы на прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова прагаласавалі 36,05% выбаршчыкаў.

"Нічога дзіўнага ў лічбе няма. Папярэдняе галасаванне заўсёды ідзе па-рознаму", — сказала Ярмошына.

У той жа час яна падкрэсліла, што на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года папярэдне прагаласавалі 31% выбаршчыкаў, 2010-га — 23%.

Пры гэтым кіраўнік ЦВК адзначыла, што ў бягучым годзе пастаўлены рэкорд па галасаванні не ў асноўны дзень выбараў.

Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі зачыняцца ў 20:00. У бюлетэні ўнесены чатыры кандыдаты: дзеючы кіраўнік рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, лідэр Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.

Тэмы:
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
Тэги:
Датэрміновае галасаванне, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Лідзія Ярмошына, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы