08:25 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.45
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
8610

Нязменным вынік застаўся толькі ў казацкага атамана Мікалая Улаховіча – 1,67%.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абнавіла дадзеныя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла ў чацвер прэс-служба ЦВК. 
Паводле новых дадзеных ЦВК, у выбарах прынялі ўдзел 6 мільёнаў 112 тысяч 364 чалавека, што складае 87,21% прагаласаваўшых (раней была агучана лічба 87,22%).

Таксама змяніліся і вынікі галасавання. Так, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47% выбаршчыкаў (раней па дадзеных ЦВК дзеючы прэзідэнт набраў 83,49%). Актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч набрала 4,43% галасоў (раней 4,42%), колькасць выбаршчыкаў лідэра ЛДБ (Б) Сяргея Гайдукевіча скарацілася на адну сотую працэнта — з 3,32% да 3,31%.

Нязменным колькасць выбаршчыкаў засталося толькі ў казацкага атамана Мікалая Улаховіча — 1,67%.

Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбарчая сістэма, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы