02:03 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Праца радыёстанцыі

"Юбілейны тыдзень" Паўла Дубашынскага на беларускім радыё

CC BY 2.0 / curtis.kennington
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Да 85-годдзя са дня нараджэння народнага артыста Беларусі Паўла Дубашынскага ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё будуць прадстаўлены аўдыё-спектаклі с удзелам знакамітага акцёра.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. з 14 па 20 сакавіка праходзіць "Юбілейны тыдзень". Увазе слухачоў прадстаўлены спектаклі з удзелам знакамітага акцёра.

На працягу "Юбілейнага тыдня" o "Тэатры Беларускага радыё"  прагучаць:

у панядзелак і аўторак — радыёпастаноўка "Васіль Корж" паводле аднайменнай п'есы Сяргея Грахоўскага (Васіль Корж);

у сераду, чацвер і пятніцу — радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Вечар" па п'есе драматурга Аляксея Дударава (Мікіта Гастрыт);

у суботу і нядзелю — радыёспектакль "Судны дзень Скарыны" па аднайменнай драматычнай паэме пісьменніка Міколы Арочкі (Францыск Скарына).

Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута Павел Дубашынскі 12 гадоў працаваў у Тэатры юнага гледача, а з 1967 года — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Увесь гэты час ён актыўна супрацоўнічаў з Беларускім радыё. Акцёр яркага і самабытнага таленту, абаяльны і шчыры, з добрым пачуццём гумару, яго выразная акцёрская пластыка, адпрацаванасць кожнага жэста і непаўторная інтанацыя заўсёды захаплялі гледача.

Павел Дубашынскі сыграў шмат выдатных роляў паводле твораў беларускай, рускай і сусветнай класікі: каменданта ў спектаклі "Трыбунал" па п'есе А.Макаёнка, Дабрыяна ("Брама неўміручасці" К.Крапівы), Земляніка ("Рэвізор" М.Гогаля), князя К. ("Дзядзечкаў сон" паводле Ф.Дастаеўскага), Глахуна ("Закон вечнасці" паводле Н.Думбадзе), Язэпа Карыта ("Ажаніцца — не журыцца" паводле М.Чарота) ды іншыя.

Дзякуючы свайму непаўторнаму таленту, Павел Дубашынскі быў улюбёным акцёрам радыёрэжысёраў, таму ў фондах Беларускага радыё захоўваецца вельмі шмат спектакляў з яго удзелам.

Тэги:
падзеі і даты, спектакль, Белтэлерадыёкампанія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы