08:32 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
3820

Першы міжнародны хлебны форуму з удзелам прадстаўнікоў ЕС, навуковых і вытворчых арганізацый Рэспублікі Беларусь пачаў сваю працу ў Жодзіна.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. На базе навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству ў Жодзіна адбылося адкрыццё першага Міжнароднага хлебнага форуму з удзелам прадстаўнікоў ЕС, навуковых і вытворчых арганізацый Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на сайце НАН РБ.

У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 100 айчынных і замежных спецыялістаў у галіне селекцыі, насенняводства і перапрацоўкі збожжа, выпуску хлеба і хлебабулачных вырабаў.

На форуме абмяркуюць актуальныя пытанні вытворчасці збожжа, яго якасныя паказчыкі, кантроль пры прыёмцы на збожжаперапрацоўчыя прадпрыемствы, інавацыйныя рашэнні ў галіне вызначэння якасці збожжа і мукі. Прадметам дыскусіі стануць перадавыя тэхналогіі ў хлебапячэнні, якія прэзентуюць нямецкія і французскія кампаніі.

Форум адбываецца пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Тэги:
Навука і тэхналогіі, Міністэрства сельскай гаспадаркі РБ, НАН Беларусі, Жодзіна, Беларусь

Галоўныя тэмы