16:57 25 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.50
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
5632

Сёння, 21 лютага, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА 18 гадоў таму па ініцыятыве Бангладэша.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook павіншавала з Днём роднай мовы перакладам верша Максіма Багдановіча "Па-над белым пухам вішняў".

Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкін

Пад час міжнароднай кніжнай выставы гэты верш у перакладзе Веры Рыч на англійскую мову чытала амбасадар яе Вялікасці ў Беларусі Фіёна Гіб.

Таксама амбасада ў сваім паведамленні нагадала аб гісторыі Дня роднай мовы. "Сёння свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у 1952 годзе, студэнты, якія ладзілі дэманстрацыю за прызнанне мовы "бангла", як адной з двух нацыянальных моў тагачаснага Пакістана, былі расстраляныя паліцыяй у Даке — сталіцы сучаснага Бангладэша", — напісана ў паведамленні.

Зараз 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА 18 гадоў таму па ініцыятыве Бангладэша.

Тэги:
Паэзія, Міжнародны дзень роднай мовы, Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, Фіёна Гіб, Максім Багдановіч, Беларусь

Галоўныя тэмы