18:53 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Помнік Марыне Цвятаевай

Тэст: складзі верш Марыны Цвятаевай

© Sputnik/ Руслан Кривобок
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
2320

Адна з самых яскравых паэтак мінулага стагоддзя з таленавітай душой і цяжкім лёсам нарадзілася 8 кастрычніка 1892 года.

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Марыны Цвятаевай, аўтара цудоўнай прозы і дзівоснай паэзіі, якую ўжо даўно разабралі на цытаты.

Будучая паэтка з'явілася на свет у сям'і піяністкі і філолага. Ужо ў шэсць гадоў Цвятаева ведала акрамя рускай мовы таксама французскую і нямецкую, на ўсіх трох мовах маленькая Марына пісала вершы. Акрамя таго, яна займалася музыкай — маці хацела, каб дзяўчынка стала музыкай.

Аднак "пісьмовую" творчасць Марына Іванаўна не пакінула: наведвала лекцыі сімвалістаў, знаёмілася з літаратарамі.

Цвятаева пайшла з жыцця ў 48, але за гэтыя гады паэтка спазнала многае: грамадзянскую вайну, эміграцыю, заключэнне і ссылку дачкі, вайну, эвакуацыю і, вядома, каханне. Можа, менавіта таму паэзія Марыны Цвятаевай так зразумела ўсім тым, хто кахае, хто чакае і пакутвае. У гэтым была і ўся паэтка — загадкавая, ранімая і кахаючая.

У дзень нараджэння Марыны Іванаўны Цвятаевай Sputnik прапануе сабраць верш рускай паэткі "Мне ўсцешна, што вы хворыя не мной".

Тэги:
женская поэзия, поэзия, стихи, Марына Цвятаева, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы