01:21 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Алесь Адамовіч, архіўнае фота

Алесь Адамовіч прадстаўляе сабой "сумленне нацыі"

© Sputnik / Сергей Гунеев
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
6540

Аднаму з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў XX стагоддзя сёння магло б споўніцца 92 гады.

Алесь Адамовіч не мае патрэбы, каб яго прадстаўлялі. Бадай самы шчыры беларускі літаратар і публіцыст мінулага стагоддзя пакінуў пасля сябе грунтоўную спадчыну. Яго наватарскія падыходы ў літаратуры аказалі значны ўплыў не толькі на беларускую літаратуру.

Нарадзіўся будучы класік 3 верасня 1927 года у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна.

Адамовіч бачыў вайну, дакладней, нават удзельнічаў — партызаніў. З 1943 года быў спачатку сувязным, потым байцом партызанскага атрада. У той час яму было 15, хоць па дакументах значылася менш. Гэта маці падправіла пасведчанне аб нараджэнні, каб падлетка не сагналі ў Германію.

У яго творчым і грамадскім жыцці, акрамя вайны, былі яшчэ дзве тэмы — Курапаты і Чарнобыль. Самыя балючыя для беларусаў да гэтага часу.

"Вінаватых у Чарнобылі трэба судзіць. Бо калі не спыніць гэтую безадказнасць, гэтую кругавую паруку і вялікую хлусню на ўсіх узроўнях, мы не ўратуемся і ад Чарнобыля, і ад непазбежных новых катастроф", — пісаў у свой час Адамовіч.

Пайшоў з жыцця Алесь Адамовіч 26 студзеня 1994 года ў Маскве.

По теме

Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця – вайна, Курапаты, Чарнобыль
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Алесь Адамовіч, Беларусь

Галоўныя тэмы