09:23 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Бабина со старой кинопленкой

Джалі і Курэйчык: што прэзентуе кінавідэапракат

© Sputnik/ Артем Житенев
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
9320

У падборцы глядзім, што падрыхтавалі кінатэатры гэтым тыднем.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Тыдзень поўніцца прэм'ерамі ў кінатэатрах, сярод іх — курэйчыкаўскі "ГараШ" і новы фільм Анжэліны Джалі. Адным словам, на любы густ.

"Дэдпул"

Калі: 11 лютага — 2 сакавіка.

Да рук навукоўцаў Дэдпул быў звычайным чалавекам, а пасля правядзення над ім эксперыментальных досведаў яму дасталася незвычайная здольнасць хуткай рэгенерацыі ў сукупнасці з неадэкватнымі паводзінамі. Ён вельмі хоча быць, як усе, аднак астатнім ён падабаецца такім, які ёсць. Герой аказваецца ў віры інтрыг.

Рэжысёр: Цім Мілер.

"ГараШ"

Калі: 11 — 24 лютага.

Малады беларус настолькі хацеў застацца працаваць у аўтасервісе ў Амерыцы, што дзеля гэтага парваў свой пашпарт. Прыбыўшы на Радзіму, хлопец без пашпарта змог уладкавацца на працу толькі ў гараж, размешчаны ў Шабанах. Ці здолее Курэйчык сабраць поўную залю?

Рэжысёр: Андрэй Курэйчык. У галоўных ролях: Аляксандр Кулінковіч, Арцём Курэнь, Юрый Навумаў, Лізавета Шукова, Эвеліна Сакура, Вадзім Гайдукоў, Ягор Забелаў, Васіль Ніцко і інш.

"У актыўным пошуку"

Калі: з 11 па 24 лютага.

Пісьменніца адпраўляецца ў падарожжа, каб сабраць матэрыял для сваёй новай працы, прысвечанай адзінокім жанчынам. І тут яна аказваецца ў віры любоўных інтрыг.

Рэжысёр: Крысціян Дыцер. У галоўных ролях: Дакота Джонсан, Элісан Бры, Леслі Ман, Рэбел Уілсан, Андэрс Холм, Джэйк Лэсі і інш.

"Блакітны бераг"

Калі: з 11 па 24 лютага.

Ён і яна. Яны пакінулі грандыёзныя планы ў Нью-Ёрку і прыехалі на блакітны бераг Францыі, каб адказаць на галоўнае пытанне: ці хочаць яны быць разам. Здаецца, што ўжо нічога не дапаможа ім вярнуць былыя пачуцці. Аднак новая абстаноўка абудзіць каханне.

Рэжысёр: Анджэліна Джалі.

"Новыя прыгоды Аладзіна"

Калі: з 11 па 24 лютага.

Новае прачытанне жыццёвай гісторыі знакамітага героя. У Багдадзе схавана вялікая колькасць скарбаў, на вуліцах лётаюць дываны-самалёты, прынцэса — у замку, а што стала з самім Аладзінам?

Рэжысёр: Артур Бензакен.

"Стаўка на каханне"

Калі: з 11 па 24 лютага.

Косця і Давід — сябры з дзяцінства, праз гады ім, нарэшце, наканавана праверыць сяброўства на трываласць. Давід збіраецца зрабіць прапанову сваёй каханай, Ганне, а Косця хоча выйсці ў фінал міжнароднага чэмпіянату па покеры. Дзве, здавалася б, зусім незвязаныя падзеі, становяцца вырашальнымі ў жыцці сяброў, таму што Давіду прыйдзецца гуляць у покер, а Косце — ратаваць вяселле Давіда. Ці змогуць яны заставацца сабой і выратаваць становішча, памяняўшыся месцамі?

"Дон Жуан"

Калі: 12 лютага, 19.00.

У рамках праекта TheatreHD ў кінатэатры "Масква" можна будзе ўбачыць у выкананні акцёраў пермскага тэатра оперы і балета ім. П.І. Чайкоўскага.

Тэги:
Кінематограф, Адпачынак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы