20:00 06 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.33
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча ў купелі на наберажнай Сажа
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
  • Вадохрышча
© Sputnik / Мария Амелина
Жадаючыя атрымаць некалькі літраў пасвяцонай вады каля Свята-Петрапаўлаўскага сабора ўтварылі чаргу.

Два дні, 18 і 19 студзеня, гамяльчане бясконцымі чародамі ішлі ў храмы, каб набраць у свае бутэлькі, бідоны і нават каністры святую ваду. Самыя смелыя і загартаваныя акуналіся ў вадохрышчанскія купелі, якіх на тэрыторыі горада было арганізавана не менш за пяць.

Шматлюдна было каля купелі на набярэжнай Сажа паблізу Свята-Петрапаўлаўскага сабора. Колькі чалавек акунуліся ў мясцовую іардань, ніхто не лічыў, але ў АСВОДзе запэўнілі: ня менш за тры сотні. Часцей у ледзяную ваду ўваходзілі мужчыны.

Тысячы людзей прынеслі з храмаў святую ваду. Як правільна яе захоўваць, патлумачыў выкладчык біблейска-багаслоўскіх курсаў Гомельскай епархіі Аляксандар Ялопаў.

"Захоўваць святую ваду прынята ў чыстым месцы, лепш — побач з іконамі, у асобных і годна выглядаючых сасудах, якія не варта выкарыстоўваць па іншым прызначэнні", — распавёў Ялопаў.

Вельмі рэдка, але бывае, што святая вада псуецца і пачынае аддаваць затхласцю.

"У такім выпадку вада не прыдатная для ўнутранага ўжывання. Яе выліваюць у месца, якое не тапталі нагамі, напрыклад, у раку ці пад дрэва. А чалавеку, які сутыкнуўся з такой сітуацыяй, варта задумацца пра якасць уласнага жыцця і спытаць сябе: "У чым я саграшыў, што зрабіў не так, як змог дапусціць пазбавіць сябе святыні?" — патлумачыў выкладчык.

Тэги:
свята, Вадохрышча, Гомель

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы