17:58 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Ірына Дзяргач плавае на Камсамольскім возеры 1 студзеня 2017 года

Адзіная мінчанка, якая "маржуе" з сынам: хочацца яшчэ халадней

© Фото : З архіва Ірыны Дзяргач
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
12460

Некалькі разоў на тыдні Ірына Дзяргач прыязджае з сынам на Камсамольскае возера дзеля таго, каб акунуцца ў палонку, а яшчэ лепш – паплаваць. І робіць гэта зусім не таму, што маржаваць становіцца модна. Вось ужо некалькі гадоў яна не заходзіць ні ў аптэку, ні ў паліклініку і лічыць гэта заслугай выключна здаровага ладу жыцця.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. А пачынала загартоўку са звычайнага аблівання. Ці правільней мовіць — з прагнага жадання маці зрабіць усё, каб дзіця было здаровым. А Цімуру, які мае асаблівасці ў развіцці, ён аутыст, на той час таблеткі зусім не дапамагалі.

І Ірына пачала шукаць свае шляхі. Пачытала пра методыку Парфірыя Іванова, пра дзіўныя ўласцівасці вады, купацца ўлетку ў якой, трэба зазначыць, Цімур вельмі любіў, і пачала загартоўваць сына ў ваннай. Спачатку сама абліецца халодннай вадой, а потым і сыну зусім не страшна.

Трэба сказаць, што вада не адразу была халоднай. Паніжала тэмпературу паступова, пакрысе перакрываючы кранік з гарачай вадой. А потым і гэтага стала мала.

Зараз жа яна, выйшаўшы з палонкі на Камсамольскім возеры, зусім не спяшаецца ні апрануцца, ні нават накінуць палаценца. Хвіліны чатыры "загарае" — сцвярджае, што эфект такі ж, калі ўлетку цела ласкаюць прамяні сонейка.

Не хапае ёй ужо адрэналіну і ад хвіліннага акунання. Таму была засмучана, калі на возеры лёдам скавала спецыяльна выразаныя да спаборніцтваў па зімовым плаванні дарожкі.

Не баіцца акунацца і Цімур, які ахвотна пагаджаецца пасля ўрокаў заехаць з маці на Камсамольскае возера.

Цімур Класкоўскі  любіць купацца і зімой і летам
© Фото : З архіва Ірыны Дзяргач
Цімур Класкоўскі любіць купацца і зімой і летам

Гэтае блізкае ад школы месца яны выбіраюць зімой, ну а вясной, восенню ці летам шукаюць больш чыстыя і прывабныя вадаёмы. Калі гэта не працяглыя выхадныя, то едуць на блізкія ад Мінска Цнянку ці Мінскае мора. А там ужо паспрабуй выцягнуць Цімура з вады.

Маржаванне — гэта не даніна модзе, а ўсяго толькі адзін з пункцікаў у сістэме здаровага ладу жыцця Ірыны і яе сям'і.

Яшчэ задоўга да маржавання яна пачала бегаць. Па стадыёне побач з домам — ад некалькіх кругоў да пяці-сямі кіламетраў. Гэта штодзённа раніцай і ў любое надвор'е. А паўтара года таму прачула па Мінскі паўмарафон і пачала рыхтавацца. Некалькі месяцаў павялічвала нагрузкі, у выніку адолела 21 кіламетр, а зараз рыхтуецца да 42-кіламетровай дыстанцыі ў Сявіллі.

Гэта яе чарговая асабістая перамога, а ёсць і прызнаная. Другое месца ў сваёй узроставай катэгорыі на паўмарафоне ў Сочы. А ў гэтых забегах удзельнічаюць спартсмены і ўстанаўліваюцца сапраўдныя рэкорды.

Удзельніцы Сочынскага паўмарафону Ірына Дзяргач з хворай дзяўчынай у калясцы
© Фото : З архіва Ірыны Дзяргач
Удзельніцы Сочынскага паўмарафону Ірына Дзяргач з хворай дзяўчынай у калясцы

Да гэтага можна дадаць, што яна не ўжывае мяса, даўно кінула цыгарэты і зусім не п'е спіртнога. І не таму, што нельга. Можна, толькі не хоча. І сцвярджае, што ніколі ў жыцці яшчэ не была такая шчаслівая, як напрыклад на сёлетні Новы год, калі раніцай першага студзеня яны ў карнавальных касцюмах устроілі забег па сонных вуліцах Мінска.

Ёсць у гэтых сумесных занятках з сынам аспект намнога больш важкі, чым фізічная загартоўка. Яны шмат часу праводзяць разам, ім цікава разам, Ірыне не патрэбны псіхолаг, каб знайсці агульную мову з сынам.

Дарэчы, бегам захапіўся і старэйшы Тарас. І калі маці наведалася перад Новым годам да яго у Стакгольм, ужо ён паказаў ёй не толькі славутасці, але і прывабны дзесяцікіламетровы маршрут па перыметру вострава Седзермальм.

Што засталося дадаць у аповедзе пра гэтую вельмі моцную жанчыну, якой яна сябе зусім не лічыць? Тое, што яны з сынам здаровыя. Не карыстаюцца таблеткамі, не наведваюць паліклінік — НЕ ХВАРЭЮЦЬ. 

А  са снежня Ірына пачала кіраваць інклюзіўным спартыўным клубам — адным з праетаў установы "Каманда "Крылы анёлаў". З дапамогай фізкультуры, трэніровак, бегу дапамае справіцца з праблемамі семьям, якія маюць дзяцей-інвалідаў. А самае страшнае для іх нават не фізічны нядуг, а замкнёнасць у сваіх праблемах, адсутнасць святла ў канцы тунеля. Так вось — яно ёсць.

Па аўторках і чацвяргах "анёлаўцы" прыходзяць на манеж і займаюцца. На другім марафоне ў Мінску ўдзельнічала ўжо восем дарослых з дзецьмі-інвалідамі ў калясках. Яны рыхтуюцца да марафона ў Барселоне. Яны сустракаюцца на Камсамольскім возеры і ўсё больш прыхільнікаў з'яўляецца "паспрабаваць" ледзяную вадзіцу.

Каманда "Крылы анёлаў" сёлета прысутнічала на міжнародных спаборніцтвах па зімовым плаванні. Пакуль што ў ліку балельшчыкаў. Аднак гэта толькі пакуль. У ледзяной вадзе на Камсамольскім возеры плаваюць не адзінкавыя прадстаўнікі "Крылоў анёлаў" з мужчын. Абявязкова з'явяцца паслядоўніцы і ў Ірыны.

Тэги:
Загартоўка, "Крылы Анёлаў", Ірына Дзяргач, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы