03:38 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Від на Пінск

Што пісаў пра Палессе рускі пісьменнік Мікола Ляскоў

© Sputnik/ Артем Кирьянов
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
1611

155 гадоў назад адбылося незвычайнае знаёмства рускага пісьменніка Міколы Ляскова з горадам на Піне і палешукамі.

"Жыхары Пінска цікавыя яшчэ ці ледзь не больш, чым сам Пінск. Зрэшты, яны менавіта як бы створаны адзін для аднаго: і Пінск без пінчукоў, і пінчукоў без Пінска проста, здаецца, нават немагчыма сабе ўявіць", — запісаў рускі пісьменнік Мікола Ляскоў. Яго незвычайнае знаёмства з горадам на Піне і мясцовымі жыхарамі адбылося 155 гадоў таму, піша Медиа-Полесье.

У 1862 году супрацоўнік рускай палітыка-літаратурнай газеты "Северная пчела" Мікола Ляскоў у суправаджэнні пісьменніка Вінцэнта Каратынскага здзейсніў падарожжа па Паўночна-Заходнім краі.

У тым жа годзе ўсе свае нататкі Ляскоў апублікаваў серыяй артыкулаў "З аднаго дарожнага дзённіка". Асаблівае месца нададзена Пiнску, хоць сам ваяж завяршыцца не дзе-небудзь, а ў Парыжы.

Пісьменніка зацікавілі старажытныя пінскія манастыры, руіны калісьці велічнага замка Вешневецкіх, паравы млын, свячная фабрыка і наогул тутэйшы ўклад.

Помнік пісьменніку Ляскову
© Sputnik/ Владимир Родионов
Помнік пісьменніку Ляскову

Вось, што ў верасні 1862 года запісаў Мікола Ляскоў пра развіццё і размяшчэнне Пінска: "Да Пінска знізу водныя зносіны вельмі здавальняючыя; падвоз сюды хлеба з урадлівых мясцовасцяў дняпроўскага басейна вельмі зручны, і таму тут існуюць такія кошты на хлеб, што, пры ўсёй дарагоўлі дастаўкі яго ў Гродна, ён ішоў туды ў галодныя гады. Соль жа, воўна і іншыя ўкраінскія прадукты і цяпер пастаянна вязуцца адсюль па кірунку да Беластоку і за Беласток па Гродзенскай губерні. Вадзяныя шляхі за Пінск ужо значна больш цяжкія. Іх два: адзін ідзе ў Балтыйскае мора, да Данцыга, а другі, таксама ў Балтыйскае мора, праз Віслу. Для перавозкі хлеба каналамі Агінскім і Каралеўскім яго ў Пінску перагружаюць з дняпроўскіх берлінак на мелкаходныя судны і плыты".

Пісьменнік прама паказвае на неабходнасць удасканалення камунікацый і ўзмацнення пазіцый Пінска, як сувязнога звяна паміж заходнім і ўсходнім напрамкам. Дарэчы, датычна чыгункі на Беласток — асобная гісторыя і да гэтага часу актуальная тэма. На жаль, Пінск не стаў важным чыгуначным вузлом і з-за гэтага страціў і працягвае губляць у эканамічным плане.

"Пінчук-просталюдзін не хоча, каб яго лічылі маларосам, літвінам або палякам; яго не клічце "человиче!", як клічуць незнаёмага чалавека ў Маларосіі і Украіне, ён сур'ёзна адказвае: "Я не чалавек, я пынчук", — Мікола Ляскоў, 1862 год.

Тэги:
гісторыя, Жыццё знакамітых людзей, Мікола Ляскоў, Пінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы