14:13 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
2730

У горадзе з'явіліся домікі для абмену кнігамі. Іх усталявалі па ініцыятыве Моладзевага парламента.

ГРОДНА, 5 чэр — Sputnik. Каб пачытаць кнігу, жыхарам Навагрудка зараз не абавязкова ісці ў бібліятэку. Хаткі для буккросінгу тут устанавілі прама ў цэнтры горада.

Хаткі для кніг зробленыя з натуральнага дрэва з дахам і дзверцамі. Звонку яны падобныя на хаціну на тоўстай ножцы. Унутры — паліцы. Гараджане могуць пакідаць кнігі з хатняй бібліятэкі і браць для чытання іншыя. Пабудаваць вольную міні-бібліятэчку прапанавала вучаніца навагрудскай СШ №7 Наталля Маліноўская напрыканцы снежня мінулага года. Кіраўніцтву горада ідэя падалася цікавай.

Хаткі для буккросінгу з'явіліся ў Наваградку
© Sputnik Валерыя Салаўёва
Хаткі для буккросінгу з'явіліся ў Наваградку

У выніку школьнікі стварылі эскіз хатак, а супрацоўнікі мясцовай ЖКГ пабудавалі іх і паставілі ў гарадскім парку і каля будынку раённай бібліятэкі.

"Жыхары гэтай хаткі заўсёды чакаюць вас і гатовыя адкрыць усе таямніцы свету тым, хто сябруе з кнігай. У такой бібліятэцы чытацкі білет не патрабуецца. Тут можна ўзяць пачытаць любую кнігу, але абавязкова яе трэба вярнуць, каб бібліятэка не апусцела", — паведамляецца на інфармацыйнай таблічцы адной з кніжных хатак.

У Наваградку з'явіліся домікі для абмену кнігамі
© Sputnik Валерыя Салаўёва
У Наваградку з'явіліся домікі для абмену кнігамі

Хаткі для буккросінгу з'явіліся ў Наваградку напачатку траўня. Мабыць, пакуль гараджане толькі прывыкаюць да новых звычак. У адной з маленькіх бібліятэчак мы знайшлі некалькі скрынак з пазламі і брашуры рэлігійнага зместу.

По теме

Райвыканкам: руінам замка ў Наваградку нічога не пагражае
Тэги:
буккросінг, кніга, Бібліятэкі, Гродзенская вобласць, Навагрудак

Галоўныя тэмы