23:54 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Святлана Скавырка і работа, прысвечаная касцёлу ў Мосары

Як аднаўляюць маляваныя дываны на Паазер’і

© Sputnik / Сергей Лескеть
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
4530

Маляваныя дываны ці проста маляванкі былі некалі вельмі распаўсюджанымі па ўсёй Беларусі, а зараз гэты від мастацтва аднаўляюць.

Да сярэдзіны мінулага стагоддзя ў Беларусі ў якасці ўпрыгожвання інтэр'еру вялікай папулярнасцю карысталіся самаробныя маляваныя дываны.

Маляванкі бралі за сюжэт блізкае і зразумелае чалавеку
© Sputnik / Сергей Лескеть
Маляванкі бралі за сюжэт блізкае і зразумелае чалавеку

Традыцыя была распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі краіны, але мела свае рэгіянальныя асаблівасці. Вядома, што не грэбаваў маляваць дываны нават Язэп Драздовіч.

Знаходзілі сваё месца на маляванках і казачныя матывы
© Sputnik / Сергей Лескеть
Знаходзілі сваё месца на маляванках і казачныя матывы

Нажаль, традыцыя практычна знікла, і на сённяшні дзень толькі сапраўдныя аматары займаюцца адраджэннем гэтага рамяства. Сярод іх загадчык Дома рамёстваў і кіраўнік гуртка выяўленчага мастацтва і роспісу па палатне ў Глыбокім Святлана Скавырка.

Святлана Скавырка працуе над новай маляванкай
© Sputnik / Сергей Лескеть
Святлана Скавырка працуе над новай маляванкай

Майстра ўжо мае на сваім рахунку некалькі асабістых выстаў. Сёння яна ўганараваная мноствам прэмій, грамат і дыпломамі за сваю творчую працу.

За знешняй прымітыўнасцю хаваецца традыцыйнае ўяўленне аб прыгажосці
© Sputnik / Сергей Лескеть
За знешняй прымітыўнасцю хаваецца традыцыйнае ўяўленне аб прыгажосці

Прызнанне прыйшло разам з гран-пры конкурсу майстроў "Фарбы нябёсаў", які праходзіў у рамках праграмы XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" у Віцебску.

Праца Фарбы нябёсаў
© Sputnik / Сергей Лескеть
Праца "Фарбы нябёсаў"

Святлана Скавырка ў мінулым годзе атрымала таксама ганаровае званне "Народны майстар Беларусі" за ўзнаўленне рамяства маляваных дываноў.

Тэги:
маляваныя дываны, мастацтва, мастакі, Выяўленчае мастацтва, Святлана Скавырка, Глыбокае, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы