19:50 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Аргенцінскі дом знайшлі ў Пінску

"Аргенцінскі" дом знайшлі ў Пінску

© Фото: Media-Polesye.by
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Савецкія дыпламаты ў свой час правялі агітацыйную працу ў Аргенціне сярод выхадцаў з Пінска і ўгаварылі прыехаць у краіну, дзе няма бедных людзей, 12 сем'яў.

На вуліцы Крупскай у Пінску стаіць двухпавярховы дом, які старажылы празвалі "аргенцінскім". Назва пайшла ад таго, што ў ім у канцы 50-ых гадоў мінулага стагоддзя кампактна пасялілі сем'і перасяленцаў з Аргенціны, пра гэта распавядае media-polesye.by.

Справа ў тым, што ў розныя перыяды ў Лацінскую Амерыку выехала на заробкі мноства жыхароў беларускіх зямель, у тым ліку і з Пінска. Сярод іх было шмат габрэяў, у Аргентыне была нават створана абшчына пінскіх габрэяў.

Савецкі саюз спрабаваў падымаць свой прэстыж на міжнароднай арэне, паказваючы перавагі сацыялістычнага ладу. Савецкія дыпламаты правялі агітацыйную працу сярод выхадцаў з Пінска і ўгаварылі прыехаць у краіну, дзе няма бедных людзей, 12 сем'яў.

Іх пасялілі ў спецыяльна пабудаваным доме. Адзінаццаць сем'яў так і не змаглі прыжыцца і паступова з'ехалі з краіны Саветаў.

І толькі адна сям'я пусціла тут карані. Прадстаўнік гэтай сям'і — вядомы перакладчык, пісьменнік Карлас Шэрман.

Ён вырас у Аргенціне, вывучаў філалогію ў Нацыянальным інстытуце імя М. Морэна ў Буэнас-Айрэсе з 1951 па 1956 гады. У 1955 годзе ён стаў галоўным рэдактарам газеты "Mi Pueblo".

У 1956 годзе яго бацька вырашыў вярнуцца ў Пінск у Беларускую ССР. У Пінску Шэрман спачатку працаваў токарам на запалкавай фабрыцы, старэйшым прадаўцом кнігарні, пазаштатным перакладчыкам.

Затым пераехаў у Мінск і з 1977 года быў загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага сектара Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Карлас Шэрман перакладаў на рускую і беларускую мовы творы іспанамоўных аўтараў. На іспанскай мове ў яго перакладзе выйшлі кнігі больш за дзесяць беларускіх аўтараў. Шэрман і сам пісаў вершы і прозу.

У 1990 годзе стаў заснавальнікам Беларускага ПЭН-цэнтра.

Памёр Карлас Шэрман на 71-м годзе жыцця ў 2005 годзе.

По теме

Апублікавана відэа правалу ходніка ў Пінску
Тэги:
Аргенціна, Пінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы