Інтэрактыўная карта музеяў і славутасцяў створана ў Гродзенскай вобласці

© Sputnik / Антон КлимкоГусар у Старым замку, архіўнае фота
Гусар у Старым замку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўная яе задача дапамагчы турысту з выбарам цікавага аб'екта для наведвання. Карту славутасцяў распарацавала ўпраўленне культуры аблвыканкама.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. На электронную карту нанесена больш за 600 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, музеяў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, музеяў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама школьных музеяў і музейных пакояў Гродзенскага рэгіёна.

Чыгуначны вакзал у Брэсце - Sputnik Беларусь
Лукашэнка павялічыў бязвіз для Брэста і Гродна да 10 дзён

Анлайн-сэрвіс размешчаны на сайце map.grodno-region.gov.by. Галоўная яго задача — дапамагчы турысту з выбарам цікавага аб'екта для наведвання. Карту славутасцяў распарацавала ўпраўленне культуры аблвыканкама.

Навігацыя па сайце даволі простая. Можна выбраць неабходны раён, і карта будзе адлюстроўваць толькі тыя турыстычныя аб'екты, што знаходзяцца на яго тэрыторыі.

Адзін клік і на экране толькі музеі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый або гісторыка-культурныя каштоўнасці. Для кожнай з катэгорый аб'ектаў прынятыя спецыяльныя абазначэнні.

Анлайн-карта працуе на дзвюх мовах: рускай і англійскай.

Стужка навiн
0